Выстава Марыі Ісаёнак «З майстэрні» ў Мінску

12.03.2026 - 13.04.2026 17:00 - 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20) Бясплатнае

У чацвер, 12 сакавіка, у Мастацкім музеі адкрываецца выстава Марыі Ісаёнак «З майстэрні».


У экспазіцыі - работы з майстэрні мастачкі Марыі Ісаёнак, створаныя з 1990 па 2026 год. Частка з іх будзе прадстаўлена ўпершыню.

Вялікі масіў твораў мастачкі паходзіць з майстэрні. Практычна на кожнай карціне вы бачыце інтэр’ер гэтай прасторы – прасторы творчасці, самоты, пошуку і поспеху.

Майстэрняй мастачцы служылі розныя лакацыі. Доўгія гады адным з такіх месцаў быў дом у вёсцы Чарневічы ў Мінскай вобласці, дзе яна праводзіла лета і восень, вяртаючыся на зімовы і вясновы перыяды ў Мінск.

Цяпер такім месцам з’яўляецца дом-студыя ў аграгарадку Калодзішчы Мінскай вобласці.

Выстава працуе да 13 красавіка.


Вам можа быць цікава

Palina ў Ерэване

10.05.2026 (20:00 - 22:00) Tonelab (Koryun Street, 19A/35)

Вялікі баль Валовічаў у Свяцку

23.05.2026 (15:00 - 18:00) сядзіба Вялікі Свяцк Валовічаў

NAVIBAND у Варшаве

23.05.2026 (20:00 - 22:00) PROGRESJA (Fort Wola 22)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ