Гэтымі выходнымі, 13 і 14 верасня, у Lidbeer Dvor ладзяць фэст «Арт ад Белкарт» да Дня горада.
Вас чакаюць актыўнасці, жывая музыка, шаржы, танцы, цікавыя лекцыі, падарункі і шмат іншага.
А менавіта:
13 верасня:
14.00 Прэзентацыя праекту «Арт ад Белкарт»
13.15 Кінапаказ: «Каціныя сусветы Луіса Уэйна» (2021)
16:00 Лекцыя Ганны Кузняцовай «Як глядзець мастацтва»
16:30 Лекцыя Ганны Дзягель «Як біблейскія гісторыі становяцца музычнымі хітамі»
17:00 Лекцыя «Мастацтва археалогіі»
17:30 Ператанчы танцора
19:00 Жывая музыка: Detroit Band
21:00 DJ Realiza
14 верасня:
13.00 Кінапаказ: Вялікія вочы (2014)
16:00 Лекцыя Ігара Стаўроўскага «Ці магчыма творчасць у эпоху ШІ?»
16:30 Лекцыя Алега Дзярновіча «Ці можна закапаць талент у зямлю?»
17:00 Лекцыя Алены Ярашэвіч «Як мастацтва змяняе прастору»
17:30 Зумба 19:00 Жывая музыка: Split Band
20.00 Кінапаказ: «Чароўная краіна» (2004)
Таксама будуць майстар-класы:
13 верасня
14.00 лялька-мотанка
15.30 фігурка з сена
17.00 кветкавыя закладкі (удзел без рэгістрацыі)
18.00 калаж
14 верасня
14.00 апсайклінг адзення ў тэхніцы набіванкі
15.00 гарадскі скетчынг
15.30 дыванок у стылі маляванкі
17.00 гіпсавыя фларыстычныя барэльефы
Абодва дні на ўсёй пляцоўцы:
14:00-18:00 Зона раскопак для дзетак
14:00-16:00 Цымбалы: майстар-клас для дзетак
15:00-19:00 Шаржы/ глітэр-бар
16:00-18:00 Праграма для дзетак
16:00-20:00 Нейрамастак
Уваход усюды вольны. На майстар-класы патрэбная рэгістрацыя па спасылцы (калі не пазначана іншае).