Невядомая бульба: смачная сустрэча з Аленай Мікульчык у Мінску

19.09.2025 18:30 - 20:45 (вул. Кісялёва, 38 (1 паверх)) Бясплатнае



У пятніцу, 19 верасня, у лекторыі «Фрэскі» — смачная сустрэча з Аленай Мікульчык «Невядомая бульба». 




Вы даведаецеся:
 

  • Гісторыю бульбы ад дакалумбавай Амерыкі да нашых дзён. 
  •  Дзе радзіма бульбы, колькі гатункаў ведалі індзейцы, ці рыхтавалі індзейцы дранікі. Як захоўвалі бульбу індзейцы. 
  •  Чаму бульба магла зусім знікнуць з ужывальных культур падчас заваёвы Амерыкі еўрапейцамі. 
  •  Хто насамрэч першым прывёз бульбу ў Еўропу. 
  •  Як еўрапейцы прынялі бульбу і чаму ў адных краінах яе забаранялі, а ў іншых сілком высаджвалі. 
  •  Як бульба спрыяла гібелі мільёнаў ірландцаў у 19 стагоддзі. 
  •  Каго насамрэч можна назваць «бульбашамі». Спойлер: гэта не беларусы.  Пра кухню французскіх каралёў і бульбу. Так елі ці не бульбу Людовік 16 і Марыя Антуанэта. 
  •  Калі бульба з’явілася ў Беларусі і як яе прынялі беларусы. 
  •  Старадаўнія рэцэпты 1830 года, як тады гатавалі бульбу. 
  •  Калі і як з’явіліся каларадскія жукі. 
  •  Сапраўдная і праўдзівая гісторыя дранікаў, пасля якой ваша жыццё падзеліцца на да і пасля. 


Таксама вас чакае дэгустацыя:
чорнае чуньё -рэканструкцыя індзейскага рэцэпту з бульбы. 

Спойлер:
індзейцы зусім інакш ставіліся да бульбы. Смак гэтай стравы вас здзівіць, гэта не падобна да тых страў, што гатуюць беларусы і еўрапейцы. 

Таксама за асобную плату можна будзе пакаштаваць ерафееўку (народны напой на кары дуба, травах і спецыях) і залаты гіпакрас часоў Людовіка 16-га (напой на аснове віна з шафранам і ядомым золатам). 

 Спікерка — Алена Мікульчык, шэф-кухарка, экспертка беларускай і славянскай кухні, гісторык кулінарыі. 


Кошт — 30 рублёў пры папярэдняй аплаце ці 35 рублёў на ўваходзе. Месцаў абмежавана, таму запісвайцеся па спасылцы ўнізе. 




Вам можа быць цікава

Выстава Валянціны Ляховіч «Цягнік часу» у Віцебску

13.08.2025 17:00 - 28.09.2025 18:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Выстава Юрыя Пташынскага «З шырока заплюшчанымі вачыма» ў Гомелі

29.08.2025 20:00 - 28.09.2025 18:00 галерэя Вашчанкі (вул. Карповіча, 4)

«Ляпіс Трубяцкі» ў Познані

21.09.2025 (20:00 - 22:00) 2 progi (Al. Niepodległości 36)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ