• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Мінск

Сямейны фэст «Букідс. Прафесіі». Тэатральна-музычная праграма

Пачатак: 14.08 (11:00)
Канец: 15.08 (22:00)
Батанічны сад
Кошт: 6-25
Google

14 і 15 жніўня наведвальнікаў сямейнага фэсту «Букідс. Прафесіі» чакае не толькі традыцыйны ўжо «Тэатр пад дрэвам», але і шмат іншага.


фото театр (1).jpg

На фестывалі выступяць лепшыя дзіцячыя тэатральныя трупы, акрамя гэтага гасцей чакае выступ трох музычных гуртоў і паказ актуальных калекцый ад мадэльнага агенцтва. Завершыцца фэст святочным феерверкам.

Праграма «Тэатру пад дрэвам»:

11: 00 — інтэрактыўны спектакль «Леў і птушачка» ад тэатру «Леў і птушачка» 0+ (упершыню на Букідс)

13: 00 — інтэрактыўны спектакль «Трус Піцер і вясёлая ферма» ад дзіцячага тэатру «Аднарог» г. Мінск 3 + (упершыню на Букідс)

15: 00 — лялечны спектакль «Саша і Маша» ад тэатру марыянетак «Марыён» 3+ (упершыню на Букідс)

17: 00 — Тэатральна-музычны адрыў ад гурта «НагУаль» 0+

15 жніўня

11: 00 — музычнае прадстаўленне «Сеньёр Саксафон» ад Мікіты Мяцельскага 0+

13: 00 — інтэрактыўны спектакль «Падарожжа да зорак» ад Kidsevent 5+

15: 00 — лялечны спектакль «ТосяБося. Збеглыя вушы» ад тэатру марыянетак «Марыён» 3+ (упершыню на Букидс)

17: 00 — спектакль «Касмічныя прыгоды Мі-Мяў» ад тэатра-студыі «Варгін» 5+ (на беларускай мове!)

Вячэрняя музычна-тэатральная праграма для ўсёй сям’і, 15 жніўня:

18: 30 — музычная праграма «Барабанны адрыў» ад школы этна-барабанаў «Tekadum» 0+

19: 15 — модны паказ актуальных калекцый ад мадэльнага агенцтва «ANNmodels» 0+

20: 00 — музычная праграма «Маланка аркестр» ад музыкаў гурта «Нагуаль» 0+

21: 00 — музычны адрыў ад варʼяцкага калектыўчыка «Гузікі» 0+

22: 00 — святочны феерверк

Акрамя тэатральнай праграмы, усіх удзельнікаў фестывалю чакае «Горад прафесій», дзе маленькія госці змогуць паспрабаваць сябе ў ролях кіроўцы пажарнай машыны, супрацоўніка клінінгавай кампаніі, стрымера, доктара, музыкі, садавода і яшчэ ў 50 прафесіях. На фестывалі будзе працаваць свой працоўны кодэкс і свая валюта — букідсы. Маленькія госці атрымаюць працоўную кніжку з назвамі прадстаўленых на мерапрыемстве прафесій. Праца, у якой возьме ўдзел дзіця, будзе аплачана фестывальнай валютай. Усе грошы-букідсы можна будзе абмяняць на падарункі.

Уваходныя квіткі:

Вольны ўваход для дзяцей да 12 гадоў

6 руб — дзецям старэйшым за 12 гадоў

15 руб — 1 дарослы білет

25 руб — сямейны білет (2 дарослыя і дзеці)

Даведацца пра фестываль падрабязней можна па спасылцы. 


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пашыраем беларускі космас». Вялікая размова з Алінай Коўшык пра развіццё беларускай культуры і выклікі сучаснасці
    • Палітычны хаўрус Міндоўг — Наваградак і пачатак Вялікага Княства Літоўскага
    • «Чырвоны Каліноўскі»: на сцягу антыфашыстаў у Іспаніі. Частка ІІ
    • Андрэй Дурэйка: «Філасофія калабарацыянізму — галоўная небяспека для беларускай культуры»
    • Беларусы прыдумалі класны каляндар на 2024-ы: адкрытая перадзамова
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип