У нядзелю, 13 ліпеня, у Дукорскім маёнтку адбудзецца фэст «Дукорская брама» з нагоды народзінаў маёнтка.
Клічуць у вандроўку па значных эпохах гісторыі маёнтка: ад часоў першага ўзгадвання ў XVI ст. да буйнага росквіту XIX ст.
Вось праграма:
13.00 — урачыстая сустрэча гасцей з жывой музыкай і шляхецкім пачастункам;
13.30 — гульні і забавы ад Пана маршалка;
13.30 — батлейка «Пан Твардоўскі»;
14.00 — вітанне ваяроў XIX ст., дэманстрацыя страявой падрыхтоўкі;
14.30 — свецкая культура XIX стагоддзя: танцавальныя выступы і майстар-клас па танцах;
15.00 — конны выступ ад клуба «Залатая шпора»;
15.30 — гульні і забавы ад Пана маршалка;
15.30 — батлейка «Пан Твардоўскі»;
16.00 — музычны выступ і майстар-класс па танцах;
16.30 — уладкаванне войскаў, палявога лагера ды воінскі рыштунак XIX ст.;
17.00 — свецкая культура XIX стагоддзя: майстар-клас па бальных танцах;
17.30 — конны выступ ад клуба «Залатая шпора»;
18.00 — фінал свята.
Квіткі: дарослыя — 35 рублёў, дзеці ад 7 гадоў — 20 рублёў, а да 7 гадкоў — бясплатна. (А для падпісчыкаў сацсетак Дукорскага маёнтка — зніжка 10%.) Даведкі па тэлефонах +375 (44) 707-77-64,+375 (33) 357-77-64 а таксама на сайце dukora.by.