Выстава «Fragmenty» ў Варшаве

17.07.2025 - 03.08.2025 19:00 - 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11) Бясплатнае



 
У чацвер, 17 ліпеня, у Музеі Вольнай Беларусі адкрываецца выстава «Fragmenty», прымеркаваная да трохгоддзя музея.





 Экспазіцыя складаецца з найбольш выразных і значных прадметаў з калекцыі музея за 2020-2025 гг. Гэта фрагменты асабістага і калектыўнага досведу, праз якія праступаюць рэпрэсіі, гераізм, страта, надзея і годнасць. 

Выстава паказвае, як праз матэрыяльныя сведчанні, асабістыя рэчы, дакументы, самаробныя артэфакты, мастацкія працы фарміруецца жывая памяць сучаснай гісторыі Беларусі. 

Сярод экспанатаў: гумавая куля, выдаленая з цела ўдзельніка акцыі пратэсту; самаробныя рэчы, створаныя палітвязнямі ў зняволенні; асабістыя рэчы Рамана Бандарэнкі; а таксама вышыванка Руфіны Базловай, прысвечаная Алесю Пушкіну, у якой традыцыйны арнамент становіцца формай дакументальнай фіксацыі падзей. 


Усяго будзе прадстаўлена каля 20 экспанатаў, сведчанняў пераменаў, што адбываюцца разам з людзьмі і праз людзей. 


Уваход вольны. 





Вам можа быць цікава

Выстава «Вечная жаноцкасць» у Мінску

13.06.2025 18:00 - 24.08.2025 20:00 галерэя «Арт-Беларусь» (вул. Казлова, 3)

Купалле ў Свяцку

12.07.2025 (18:00 - 21:00) сядзіба Вялікі Свяцк Валовічаў

Лекцыя «Традыцыйныя святы: Купалле і Жніво» ў Мінску

15.07.2025 (19:00 - 21:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Фестываль «Наш Грунвальд-2025» у Дудутках

19.07.2025 11:00 - 20.07.2025 17:00 музейны комплекс «Дудуткі»

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ