Арніталагічная экскурсія «Уладар пярсцёнкаў» на Палессі

20.07.2024 06:00 - 21:00 Нацпарк Прыпяцкі (Гомельская вобл.) 75 рублёў
 
У суботу, 20 ліпеня, Нацпарк «Прыпяцкі» запрашае на арніталагічную экскурсію «Уладар пярсцёнкаў».







 Дата: 20 ліпеня

Час: з 6.00 да 21.00 (час мясцовы)

Месца збору: гатэль «Тураў +», вул. Ленінская 136 А, Тураў, Гомельская вобл. 




Вас чакае захапляльнае падарожжа ў свет залацістай шчуркі, птушак, дзікай прыроды і археалогіі. 

Будзеце назіраць і любавацца самай маляўнічай птушкай Беларусі — залацістай шчуркай у біноклі і падзорную трубу. 

На свае вочы пазнаёміцеся з іншымі птушкамі Нацыянальнага парку і прымеце ўдзел у іх кальцаванні разам з арнітолагамі ў палявым лагеры. І калі пашанцуе, у арніталагічныя сеткі заляціць залацістая шчурачка і яе акальцуюць на вашых вачах. 

Вы зможаце выпусціць птушак пасля кальцавання. 

Даведаецеся, навошта кальцуюць птушак, куды яны ляцяць і цікавыя факты пра іх. 

Прагуляецеся па Палескіх Мальдзівах — пясчаных выдмах, патрымаеце ў руках археалагічныя артэфакты перыяду неаліту, якія ляжаць тамака наўпрост пад нагамі. 

Выкупаецеся ў прыгожым старым возеры пасярод белых гарлачыкаў. 

Пафотапалюеце на балотных чарапах, калі яны зробяць ласку прагуляцца па пясчаных выдмах.

 Убачыце захапляльныя пейзажы. 

Зробіце шмат крутых фатаграфій. 


Птушаняты залацістай жмуркі хутка пакінуць гнёзды і калонія спусцее. А пакуль бацькі актыўна лётаюць і выкормліваюць сваё патомства. 

То не выпусціце свой шанец. Экскурсія паўторыцца толькі праз год!


 Выезд ранняй раніцай, у 6:00 — 6:30, бо птушкі найболей актыўныя зранку і шанцы ўбачыць і адлавіць залацістую шчурку вышэйшыя. 


Кошт удзелу — 70 рублёў + 5 рублёў — наведванне прыродных тэрыторый Нацыянальнага парка.


 У кошт уваходзіць:

 трансфер 

суправаджэнне арнітолагам і гідам 

экскурсійная праграма 

біноклі і падзорныя трубы 



Для вас па запыце арганізуюць начлег і сілкаванне ў гасцініцы «Тураў плюс». 




Запісацца і задаць пытаннечкі можна па тэлефонах +375291250095,+375339180733.







Вам можа быць цікава

Выстава «Мода. Паміж прыгажосцю і прымусам» у Мінску

14.02.2025 18:00 - 13.04.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску

21.02.2025 11:00 - 30.03.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (Някрасава, 3)

Iva Sativa ў Вільні

23.03.2025 (20:00 - 22:00) Paviljonas (Pylimo gatvė 21B)

Спектакль «Па што ідзеш, воўча?» у Варшаве (16+)

25.03.2025 (19:00 - 21:00) Terminal Kultury Goclaw (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ