Канферэнцыя «Новая Беларусь» у Варшаве

09.08.2025 - 10.08.2025 10:00 - 18:00 ------------ Бясплатнае



 9 і 10 жніўня ў Варшаве адбудзецца канферэнцыя «Новая Беларусь». Рэгістрацыя ўжо адкрытая. 




Мэта канферэнцыі — стварыць платформу адкрытага дыялогу, дзе фарміруецца бачанне будучыні Беларусі.

Удзельнікі сустрэнуцца асабіста, каб адкрыта абмеркаваць набалелыя пытанні, падвесці вынікі пяці гадоў пасля 2020-га і вызначыць стратэгію да 2030 года. 


Вас чакае:
 
 

  • Форум наспелых пытанняў 
  •  Прэзентацыя дзейных ініцыятыў 
  •  Нэтворкінг і жывая камунікацыя з палітыкамі, аналітыкамі, актывістамі і прадстаўнікамі медыя 
  •  Эмацыйная і прафесійная падтрымка 
  •  Пошук ідэй і рашэнняў для рэальных дзеянняў 



У канферэнцыі традыцыйна прымуць удзел кіраўніца, прадстаўнікі і прадстаўніцы АПК, якія адкажуць на пытанні ўдзельнікаў і ўдзельніц, падзеляцца вынікамі працы, абмяркуюць праблемы і шляхі да вольнай і дэмакратычнай краіны. 


Калі вы жадаеце прыехаць у Варшаву і ўзяць удзел у канферэнцыі — рэгіструйцеся па спасылцы.

 Звярніце ўвагу, што запаўненне формы не гарантуе ўдзелу: усе заяўкі будуць разглядацца Аргкамітэтам індывідуальна. Афіцыйны адказ вы атрымаеце да 20 ліпеня. 

Журналістаў, блогераў, прадстаўнікоў беларускіх незалежных медыя просяць зарэгістравацца па гэтай спасылцы


 Звярніце ўвагу: уся афіцыйная камунікацыя па Канферэнцыі Новай Беларусі праходзіць праз пошту confnewbelarus@tsikhanouskaya.org

Калі ласка, дбайце пра кібер-бяспеку і карыстайцеся толькі афіцыйнымі кантактамі! 




Вам можа быць цікава

Выстава Марыі Гвардзейцавай «Bitter Herbs» у Варшаве

21.08.2025 19:00 - 06.09.2025 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Джаз ад «Капэла JAM» у Гродне

07.09.2025 (19:00 - 21:00) музей гісторыі рэлігіі (вул. Замкавая, 16)

Спектакль «Экстрэмісты» ў Вільні (16+)

20.09.2025 (19:00 - 21:00) Дом польскай культуры ў Вільні (Naugarduko gatvė 76)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ