Фэст “Купалле” ў Дудутках

21.06.2014 12:00 - 20:00 Пухавіцкі раён, р. Пціч 60 000 - 90 000 рублёў

21 чэрвеня ў Музеі «Дудуткі» адбудзецца фестываль «Купалле» з удзелам гуртоў Recha, Vuraj, «Нагуаль» і «Палац».

Праграма:

  • 12:30–13:00 — пачатак майстар-класа па пляценню вянкоў і конкурса на лепшы вянок.
  • 13:00–13:45 — выступленне гурта Recha
  • 14:00–14:45 — выступленне гурта Vuraj
  • 15:00–15:45 — выступленне гурта «Нагуаль»
  • 15:45–16:00 — падвядзенне вынікаў конкурса вянкоў і ўзнагароджанне пераможцаў
  • 16:00–17:00 — выступленне гурта «Палац»

Таксама пройдзе майстар-клас па народных танцах на цэнтральнай плошчы (13:45–14:15 і 14:45–15:15). Цягам усяго дня будуць працаваць анімацыйныя пункты па усёй тэрыторыі музея, а на дзіцячай пляцоўцы «Пірацкая гавань» будзе ладзіцца адмысловая праграма.

Квіткі: 90 000 (дарослыя), 60 000 (школьнікі), дашкольнікам уваход вольны. Бясплатны трансфер ад станцыі электрацягнікоў Рудзенск.


Вам можа быць цікава

Спас у Суле

(вул. Цэнтральная, 14В/3)

«Піраты і піраткі каралевы Сафіі» ў Капенгагене

22.08.2026 (09:30 - 17:30) Langelinie (2100 København Ø, Denmark)

Куратарская экскурсія па Літаратурным музеі Петруся Броўкі ў Мінску

27.08.2026 (18:00 - 20:00) Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К.Маркса, 30, кв. 4)

Кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ