Фэст «Мюнхеншчына-2023» пад Мюнхенам

30.06.2023 - 02.07.2023 12:00 - 20:00 Jugendzeltplatz Schwaighölzl ад 25 еўра

З 30 чэрвеня па 2 ліпеня беларусы Мюнхена ладзяць у Нойбургу-на-Дунаі фэст «Мюнхеншчына-2023».




Дата: з 30 чэрвеня па 2 ліпеня; дэдлайн запісу — 15 чэрвеня

Месца: Jugendzeltplatz Schwaighölzl, Neuburg an der Donau, Мюнхеншчына


Вас чакаюць розныя майстар-класы на розныя тэмы, спартыўныя мерапрыемствы, вечаровыя імпрэзы, новыя знаёмствы і цёплы беларускі нэтворкінг (а калі захочаце — то і з дранічкамі)!

Праграму і расклад майстар-класаў апублікуюць пасля 15 чэрвеня.


Трэба мець з сабой: 

намёт;

турыстычны кілімок/карэмат/плёнку;

спальны мяшок;

КЛМН — кубак, лыжку, міску, нож;

дажджавік; ручнік; цёплыя рэчы;

сродак аховы ад камароў і ад сонца;

 і добры настрой!


Паведаміце арганізатарам, калі маеце алергію на ўкусы насякомых, харчовую алергію, іншыя адметнасці, якія варта мець на ўвазе дзеля вашае бяспекі.

Сяброўскі ўнёсак: для ўдзельнікаў сталейшых за 14 гадоў — 50 еўра для дзяцей ад 3 да 14 гадоў (уключна) — 25 еўра для дзетак да 3 гадоў — бясплатна.

Усе выдаткі ў рамках праграмы (пражыванне, харчаванне і інш.) аплочваюцца арганізатарамі. Сяброўскі ўнёсак можна аплаціць на месцы.

Калі вы належыце да ўцекачоў ці ў вас іншыя фінансавыя цяжкасці — магчымы паменшаны ўнёсак: 25 еўра для дарослага, 15 — для дзіцяці. Пазначце, калі ласачка, адпаведны пункт у заяве.

З пытаннечкамі не бойцеся звяртацца па вацапах: +491781109241 (Таццяна) +4915756149733 (Дзяніс) альбо па мэйле m-fest-bayern@razam.de.


Месцаў абмежавана, то запісвайцеся па спасылцыда 15 чэрвеня.

Звярніце ўвагу: кожны дарослы запаўняе асобную заяву, а спасылку на заяву для дзіцяці вы ўбачыце пасля адпраўлення заявы для дарослага. Заяву для дзіцяці запаўняе толькі адзін з бацькоў.


Ваш удзел пацвердзяць мэйлам да 20 чэрвеня.





Вам можа быць цікава

Праграма фільмаў «У сне/наяве» ў Мінску

03.09.2025 19:30 - 27.09.2025 21:30 Прастора «Манахром» (вул. Кастрычніцкая, 16/3 (2 паверх))

«Ляпіс Трубяцкі» ў Гданьску

17.09.2025 (20:00 - 22:00) STARY MANEŻ (Juliusza Słowackiego 23)

Гурт «Няміга» ў Варшаве (18+)

20.09.2025 (19:00 - 21:00) Beer Station Praga (Ząbkowska 5)

SAMOTA і navalach у Варшаве

21.09.2025 (20:00 - 22:00) Pub 2KOŁA (Tunelowa 2b)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ