ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фэст «Нефільтраванае кіно» ў Вільні

24.04.2024 - 26.04.2024 18:30 - 21:00 CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5) free donation
 


З серады, 24 красавіка, у Вільні пройдуць паказы беларускага кінафэста «Нефільтраванае кіно».






У сераду, 24 красавіка, у 18.30 пакажуць праграму літоўскіх фільмаў, а ў 20.00 — самых свежых фільмаў беларускіх аўтараў.

Дата: 24 красавіка

Час: 18.30 і 20.00 (час мясцовы)

Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5, Вільня



У чацвер, 25 красавіка, будзе кінапаказ «Жоўты верабей сядзеў на галінцы...» 

Назва стужкі — дасылка да знакамітага фільма шведскага рэжысёра Роя Андэрсана «Голуб сядзеў на галінцы і разважаў пра быццё».

 Паводле слоў рэжысёра, на карціне Пітэра Брэйгеля Старэйшага «Паляўнічыя на снезе» птушка здзіўляецца таму, што паляўнічыя, якія сядзяць пад дрэвам, не бачаць непазбежна надыходзячага хаосу.

 Дата: 25 красавіка

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5, Вільня



А ў пятніцу, 26 красавіка, пакажуць фільм «Нямая спіраль». 

Стужка адлюстроўвае багаце і разнастайнасць мастацкіх прыёмаў кіно, у тым ліку кіно нямога.

 Дата: 26 красавіка

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: кінацэнтр Skalvija, A. Goštauto g. 2, Вільня 



Уваход паўсюль — free donation


Рэгіструйцеся на сеансы па спасылцы.







Вам можа быць цікава

Выстава «Шкло як жывапіс» у Мінску

10.06.2026 19:00 - 04.07.2026 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Будслаўскі фэст у Будславе

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 ------------

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ