15 і 16 жніўня (у пятніцу і суботу), на Падляшшы, у Рэспубліцы Біндзюха, адбудзецца фэст PREKUPALLE.
Пастаянны лозунг фестывалю: «Музыка — Фільмы — Ежа».
Праграма сёлета такая:
15 жніўня, пятніца
13.00 — пачатак трансгранічнага мастацкага пленэру. Куратар — Ларан Фантануай
15.00 — лекцыя / майстар-клас «Беларускае кіно, якога няма. vol. 1»
17.00 — Майстар-класы па традыцыйных беларускіх танцах з інструктаркай Ганнай Аляксандравай Канцэрты:
18.00 — Janko Muzykant (Łosinka)
19.00 — Fiodar Zhyvaleuski (Minsk)
20.00 — Aleś Dzianisau (Grodno)
21.00 — паказ фільма
Выступы:
22.00 — Wandraunik (Podlasie)
23.00 — Ultra Pultra (Grodno)
24.00 — D.J. Sapieha (Poznań)
16 жніўня, субота
10.00 — гастранамічныя майстар-класы
12.00 — лекцыя / майстар-клас «Беларускае кіно, якога няма. vol. 2»
15.00 — сустрэча з вандроўнікам Аляксандрам Гойшыкам пад рэспубліканскай яблыняй
17.00 — «Ці выратуе heavy metal палескую мову?» — сустрэча з Алексеем Дзiкавiцкiм, аўтарам кнігі «Палешук 2.0»
Канцэрты:
19.00 — Ania B. (Narewka)
20.00 — Nakapiano (Mińsk)
21.00 — Kurwadziki (Białystok)
22.00 — Kashlaty Vokh (Litwa)
23.00 — Tadzio Szczupak (Bemowo)
24.00 — The Weeping Song. Tribute to Nick Cave and the Bad Seeds (Mińsk Warszawski)
01.00 — Microbat — bayan & rave (Warszawa)
Уваход вольны!
На тэрыторыі Рэспублікі ночыць можна бясплатна ў намётах.
Як даехаць:
Уладальнікам самалётаў: у 6 км ад Рэспублікі Біндзюха ёсць аэрапорт PRONAR.
Раварыстам з Захаду: ад Варшавы Усходняй да Гайнуўкі ходзіць цягнік у 08.44 i 18.52. З Гайнуўкі да Рэспублікі Біндзюха застанецца 20 км.
Пешым з Беластока: аўтобусамі да Нарві ці Міхалова, а адтуль пехатою 10 км да Рэспублікі.
Дакладнае месца шукайце на фэйсбук-старонцы фэста.
Фэст праходзіць пад Ганаровым патранатам Прэзідэнта Рэспублікі Біндзюга Януша Гаўрылюка.
Ганаровы Камітэт фэста: Кошка Руда — звычайная грамадзянка РБ, Кот Міша — звычайны грамадзянін РБ.