Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

09.08.2025 - 10.08.2025 12:00 - 17:00 Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3) 125 рублёў
 

9 і 10 жніўня ў Бярэзінскім запаведніку традыцыйна адбудзецца фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока».






Абяцаюць, як заўжды, два дні ва ўнікальным месцы ў кампаніі таямнічых істот славянскай міфалогіі. Беларускі цмок Цмок і яго світа чакаюць вас.


У праграме:

 шэсце і тэматычныя пляцоўкі шматлікіх персанажаў славянскай міфалогіі, 

дзённая (0+) і начная (18+) імерсіўная міфалагічная экасцяжына, 

выстава #нейраМіфы ад галерэі FARBA, створаная пры дапамозе штучнага інтэлекту, 

 гурты «Стокс», «KaS», NEVIKA і інш.,

беларускі фаер-цырк Kresiva,

начная танцавальная DJ-праграма,

тэатральныя пастаноўкі, забаўляльная і начная танцавальная праграмы,

кемпінг і намётавае мястэчка,

 І, вядома ж, цмок па мянушцы Цмок!




Глядзіце падрабязную праграму ў інстаграме фэста.

Квіткі коштам 125 рублёў дарослы і 95 рублёў дзіцячы набывайце па спасылцы (квіткі з уключанымі экскурсіямі па імерсіўнай экасцяжыне даражэйшыя). Ёсць зніжкі. А яшчэ можна набыць месца для намёту.




 Не засмучайце Цмока — прыязджайце!






Вам можа быць цікава

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава Антона Радзівонава «На хвалях жыцця» ў Гайнаўцы

20.08.2026 10:00 - 10.10.2026 17:00 Музей беларускай культуры (3 Maja 42)

Выстава «Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы» ў Мінску

21.08.2026 10:00 - 04.10.2026 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (пераходная галерэя) (К. Маркса, 24)

Каталіцкі Спеўны Уікэнд у Варшаве

21.08.2026 10:00 - 04.10.2026 17:00 касцёл св. Фаўстыны (Żuromińska 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ