Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі

23.09.2023 12:00 - 16:00 музей-сядзіба Міцкевічаў «Завоссе» (Баранавіцкі р-н, Брэсцкая вобл.) Бясплатнае

У суботу, 23 верасня, у сядзібе Міцкевічаў у Завоссі пад Баранавічамі — літаратурна-музычны фестываль «Восень у Завоссі».



Дата: 23 верасня

Час: з 12.00 да 16.00 (час мясцовы)

Месца: музей-сядзіба Міцкевічаў «Завоссе», в. Завоссе, Баранавіцкі р-н, Брэсцкая вобл. 

Гасцей фэсту чакаюць экскурсіі па сядзібе, канцэртная праграма, выступленні літаратараў, інтэрактыўныя пляцоўкі, выставы, квэсты, гульні, майстар-класы, фотазоны. 

Прагучыць канцэртная праграма ў выкананні салісткі Белдзяржфілармоніі, лаўрэата міжнародных конкурсаў Галіны Сакольнік і музыказнаўцы Святлены Немагай. 

Госці свята змогуць насалодзіцца музыкай асяроддзя Адама Міцкевіча ў выкананні капэлы Алеся Лася. 

Вершамі і песнямі на творы пісьменніка натхніць слухачоў народны літаратурны тэатр «Жывое слова». 

Цікавосткі пра героя свята можна будзе даведацца з лекцыі даследчыка-архівіста Зміцера Юркевіча. 

Наталля Галко ласкава запросіць дарослых і дзяцей паўдзельнічаць у мовазнаўчых гульнях і літаратурных віктарынах. 

Спецыяльны музычны госць — фолк-бэнд «Неруш». 

Падчас фестывалю будуць працаваць кропкі харчавання і рамесніцкі кірмаш. 


Уваход на фестываль вольны! 


Музей гісторыі беларускай літаратуры ладзіць трансфер Мінск-Завоссе-Мінск коштам 30 рублёў. Можна замовіць месцы па нумарах +375(17) 363-94-65, +375(17) 363-56-21 або адразу набыць квіток на трансфер па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

Квіз «Шуфлядка» ва Уроцлаве

27.05.2026 (19:00 - 21:00) Robin Bar (ul. Ruska 51B)

Традыцыйныя танцы з капэлай Котра ў Варшаве

30.05.2026 (20:00 - 22:00) Амбасада традыцыйнай музыкі (Jazdów 3/20)

Фэст «Мюнхеншчына-2026» пад Мюнхенам

30.05.2026 (20:00 - 22:00) Jugendzeltplatz Schwaighölzl (Neuburg an der Donau, Мюнхеншчына)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ