Фэст вулічнай культуры «3Х3» у Мінску

24.09.2022 12:00 - 22:00 арт-прастора «Фабрыка» (пр-т Машэрава, 11/2) Бясплатнае

У суботу, 24 верасня, у арт-прасторы «Фабрыка» на Машэрава — фэст вулічнай культуры «3Х3».



Дата: 24 верасня

Час: з 12.00 да 22.00 (час мясцовы)

Месца: арт-прастора «Фабрыка», пр-т Машэрава, 11/2, Мінск


Абяцаюць актыўнасці, процьму майстар-класаў ды лекцый пра стрыт-культуру і нават скейт-зона, дзе можна пакатацца на скейце і пастаяць на баланс-бордзе.


Вось колькі цікавага:

Малюнак ад музычнага праекту PV (plennaya volya): хлапцы будуць размаляваць карціну ў рэалтайме, а вы зможаце паназіраць і паўдзельнічаць у працэсе разам з мастакамі.

Спаборніцтвы графіці-мастакоў!

І стос файных лекцый ды майстар-класаў:


14:00 Legal-квіз: віктарына пра вулічную культуру і не толькі;

15:00 Лекцыя «Гісторыя сэмплявання» і майстар-клас па бітмэйкінгу ад Аляксандра Собаля;

16:30 Пытанне-адказ «Пачаць танцаваць, чаму гэта страшна?» ад Дзмітрыя Багачэнкі;

17:30 Лекцыя «Экстрэмальныя віды спорту» ад Данііла Багдана;

18:00 Лекцыя «Гісторыя станаўлення снікеркультуры» ад Іллі Цэлера;

19:00-20:00 майстар-клас «Як правільна даглядаць свой абутак» ад Сяргея Слюсарэнкі.



Уваход вольны!





Вам можа быць цікава

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Віцебску

15.07.2026 16:00 - 30.08.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Імпрэза «Intervju. Danijił Vaškievič» у Варшаве

25.08.2026 (19:00 - 21:00) Staromiejski Dom Kultury (Rynek Starego Miasta 2)

Зёлкавы вечар для паненак у Тбілісі

26.08.2026 (19:00 - 21:00) «but first cacao» (37 Alexander Griboedov St)

Музычны фестываль «Пойма» ў Віцебску

28.08.2026 12:00 - 29.08.2026 23:00 пляцоўка для пляжнага футбола (парк Віцьба)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ