Імпрэза «Intervju. Danijił Vaškievič» у Варшаве

25.08.2026 19:00 - 21:00 Staromiejski Dom Kultury (Rynek Starego Miasta 2) данаты



У аўторак, 25 жніўня, Тутэйшы тэатр запрашае на імпрэзу «Intervju. Danijił Vaškievič». 



Удзел бярэ музыка, паэт і перакладчык Уладзь Лянкевіч

Абяцаюць стварыць прастору размовы, кантакту, які дазваляе асобе раскрыць свае напоўненасць і недахоп, радасць і перажыванні, паглядзець на свой кірунак праз адлюстраванне і вочы гледачоў, пажартаваць і закрануць сур’ёзнае, адчуць сябе ў гульні і гульню ў сабе.

Вядоўца — рэжысёр Андрэй Саўчанка

Праект «Інтэв’ю. Шчырасць» нарадзіўся ў Менску, свае інтэрв’ю далі кампазітар Эрык Арлоў-Шымкус, музыка і мастак Андрусь Такінданг, спявачка Кацярына Ваданосава, музыка Сяргей Пукст, Diafilm Live, рэжысер Юра Дзівакоў, гісторык Ігар Станкевіч, рэжысёрка Юлія Шатун, паэт Ігар Кулікоў і іншыя. ‎

Уваход — вольныя данаты. 




Вам можа быць цікава

«Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Вене

09.08.2026 11:30 - 30.08.2026 17:00 St.-Elisabeth-Kirche der Pfarre zur Frohen Botschaft (St.-Elisabethplatz 9)

Лекцыя пра заслаўскую калекцыю маляванак у Полацку

29.08.2026 (15:00 - 17:00) музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я (вул. Войкава, 1)

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ