• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Выставы Літаратура Канцэрты Гродна

Фэст вышыванкі ў Гародні

Пачатак: 10.09 (12:00)
Канец: 10.09 (20:00)
Google

У нядзелю, дзесятага верасня, у цэнтры самага еўрапейскага горада Беларусі адбудзецца культурніцкае мерапрыемства, якое аб’яднае ды дапаможа папулярызаваць разнастайныя праявы творчасці ад вядомых айчынных аўтараў, а таксама дасць магчымасьць гарадзенцам набыць якасную сувенірную ды іншую нацыянаарыентаваную прадукцыю наўпрост ад вытворцаў па найлепшых коштах.

Цягам дня ў памяшканні “Цэнтру гарадскога жыцця” будуць адбывацца выступы ды прэзентацыі, а ў дворыку можна будзе азнаёміцца з вытворчасцю ад майстроў з розных рэгіёнаў Беларусі.

Напрыканцы дня ахвочыя здолеюць альбо ўзяць удзел у традыцыйных танцах, што адбудуцца ў дворыку, альбо скіравацца на бясплатную гістарычную інтэлектуальную камандную гульню, што будзе прысвечаную ўгодкам Бітвы пад Оршай.

Праграма “Фэсту вышыванкі”:

12:00-17:00 — выстава-кірмаш у дворыку на Савецкай, 3;

12:00-14:00 — выступ-лекцыя пісьменніка ды даследчыка Паўла Севярынца, прысвечаная гарадзенскім святарам, якія адраджалі Беларусь 100 гадоў таму;

14:00-14:30 — прэзентацыя гістарычных мапаў ды коміксаў для дзяцей і дарослых ад мастака Яна Мяльніцкага;

14:30-15:00 — выступ-гутарка з паэтам ды пісьменнікам Славамірам Адамовічам;

15:30-16:00 — выступ лаўрэата “Кніга года” (2016) паэтэссы Насты Кудасавай;

16:00-16:30 — прэзентацыя серыі эксклюзіўных літаратурных нататнікаў да 500-годдзя беларускага кнігадруку ды выступ празаіка Кірыла Стаселькі;

16:30-18:00 — выступ Алеся Дзянісава ды іншых музыкаў;

18:00-20:00 — традыцыйныя беларускія танцы пад жывую музыку ад сацыяльнага праекта “Танцы гарадзенскіх дворыкаў”;

18:00-20:00 — бясплатны паб-квіз “Слава Воршы ўжо ня горша” (Pizza Smile, вул. Перамогі, 47)


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Пісьменніца Наталка Харытанюк запусціла відэаканал с урокамі ангельскай праз беларускую
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип