Фестываль Незлежнай Беларускай Культуры ва Уроцлаве

22.10.2021 10:00 - 10:00 ------------ Бясплатнае

22-24 кастрычніка ва Уроцлаве адбудзецца Х Фестываль Незлежнай Беларускай Культуры.


Беларусы апынуліся ва Уроцлаве па розных прычынах. Некаторыя жывуць тут ужо шмат гадоў, іншыя, уцякаючы ад пераследу на Радзіме, знайшлі прытулак і надзею на лепшую будучыню у сталіцы Ніжняй Сілезіі некалькі месяцаў назад. 

Так ці іначай беларуская дыяспара становіцца ўсё большай. Мы ўсёй душой жадаем росквіту і дабрабыту для нашай Радзімы, але зараз вымушаныя здаваць цяжкі але важны экзамен салідарнасці, трываласці і адзінства. 

У такіх варунках Фестываль Незлежнай Беларускай Культуры ва Уроцлаве становіцца для нас маленькім святам, падчас якога мы падзелімся ўласнай культурай і мастацтвам, прыгадваючы жыхарам горада, як шмат нас аб’ядноўвае і як мала раздзяляе.

Праграму фестывалю можна паглядзець тут



Вам можа быць цікава

Беларускі размоўны клуб у Лодзі

06.09.2026 (14:00 - 16:00) MAL — Miejsce Aktywności Lokalnej (Legionów 20)

Краязнаўчая сустрэча ў Віцебску

08.09.2026 (17:00 - 19:00) віцебская абласной бібліятэкі (вул. Леніна, 8а)

Спектакль «Galera» ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (19:00 - 21:00) Teatr Komuna Warszawa (Emilii Plater 31)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ