Фестываль «Бібліялета» ў Мінску

19.06.2026 16:00 - 20:00 Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116) Бясплатнае

У пятніцу, 19 чэрвеня, у Нацыянальнай бібліятэцы адбудзецца фэст «Бібліялета». 



Праверыць свае веды можна будзе на літаратурным квізе, прысвечаным 20-годдзю новага будынка бібліятэкі, а на лекторыі ад «Шуфлядкі пісьменніка» — абмеркаваць міфы і легенды Мінска ў сучаснай прозе. 

Пра тое, як штучны інтэлект мяняе літаратуру, якія літаратурныя прэміі існуюць і як у іх удзельнічаць, а таксама пра інструменты самарэдагавання пойдзе гаворка на лекторыі. 

Таксама абяцаюць майстар-класы ад народных майстроў і танцавальныя майстар-класы. 

Будуць працаваць зона настольных гульняў, VR-пляцоўка ад Мінскага мастацкага каледжа імя Глебава. 

Запланаваны і іншыя актыўнасці. 



Уваход вольны. 




Вам можа быць цікава

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета» пад Маладзечнам

25.07.2026 (16:00 - 20:00) фальварак Ракуцёўшчына (Маладзечанскі р-н, Мінская вобл.)

J:Mors у Кракаве

06.08.2026 (19:00 - 21:00) дворык Stakkato (ul. Berka Joselewicza 23)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ