Фестываль дзіцячай кнігі ў Мінску

02.06.2022 10:00 - 17:00 літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) 3 рублі


2 чэрвеня ў літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды».



Дата: 2 чэрвеня

Час: 10:00

Месца: літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, Мінск


Праграма:

10.00 — урачыстае адкрыццё;

«Творчыя сустрэчы ў Доме Коласа» (у межах кожнай творчай сустрэчы — аўтограф-сесія пісьменніка і гульня-віктарына з падарункамі):

11.00 — творчая сустрэча з пісьменніцай Інай Фраловай, выступленне малодшай групы ўзорнага хору «Вишенка»;

12.00 — творчая сустрэча з пісьменніцай Жаннай Міус;

13.00 — Творчая сустрэча з паэтам і празаікам Віктарам Кажура;

14.00 — Творчая сустрэча з пісьменніцай Людмілай Рублеўскай;

15.00 — Творчая сустрэча з пісьменніцай Таццянай Дашкевіч;

16.00 — Творчая сустрэча з пісьменніцай Кацярынай Хадасевіч-Лісавой.

10.00 — 17.00 — кніжны гандаль ад «Акадэмічнай кнігі»;

11.00, 13.00, 15.00 — лялячныя прадстаўленні па беларускіх народных казках у апрацоўцы Якуба Коласа («Воўк-дурань», «Як кот звяроў напалохаў»);

12.00 — майстар-клас па вырабе папяровай закладкі «Міхаськін напамін» ( 5+);

14.00 — майстар-клас па роспісе бульбянымі пячаткамі «Прыгоды Бульбачкі» (4+);

15.00 — 17.00 — настольная гульня «Жыццё па Коласу» (6+).

Уваходны квіток — 3 рублі (фіксаваны кошт — мама/тата +дзіця). Пры набыцці квітка — гарантаваная зніжка 10% на набыццё кніг у краме «Акадэмічная кніга» (пр-т Незалежнасці, 72).




Вам можа быць цікава

Выстава «Шэдэўры беларускай зімы» ў Мінску

24.12.2025 11:00 - 10.02.2026 20:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Музычная вечарына “Каляднае падарожжа” ў Мінску

08.01.2026 14:00 - 12.01.2026 16:00 Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Беларускі стэндап у Вільні

17.01.2026 (19:00 - 21:00) Zołak Micro Art Residence (Vytenio gatvė 50d)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ