Фестываль Х_мара ў Сёмкаве пад Мінскам

25.06.2022 - 26.06.2022 11:00 - 17:00 (Мінскі раён) Бясплатнае

25 і 26 чэрвеня ў Сёмкаве пад Мінскам — фестываль з нагоды 250-ддзя заснавання сёмкаўскай сядзібы!  Абяцаюць цікавую праграму!



Дата: 25 і 26 чэрвеня

Час: з 11.00

Месца: Сёмкава, Мінскі раён


У суботу, 25 чэрвеня, а 11-й гадзіне ўрачыста адкрыюць экасцяжыну «Сёмкава». А 12-й пачнуцца адразу тры экскурсіі: арніталагічная з Наталляй Азоўскай, батанічная з Алесем Спіцыным і гістарычная з Таццянай Хамянковай. А ўвечары, а 23-й будзе астранамічная экскурсія з Віктарам Малышчыцам — вывучыце ўсе зоркі, што ззяюць над Сёмкавым.


Увесь дзень будзе працаваць кірмаш, а яшчэ можна будзе пакатацца на конях.


26 чэрвеня адбудзецца мастацкі пленэр. А 13-й пройдзе псіхалагічны трэнінг «Не так страшны стрэс, як яго малююць» з Юліяй Ходзька. А 15-й пачнецца тэатралізаваная экскурсія па Сёмкаве.

На ўсе экскурсіі ды падзеі патрабуецца рэгістрацыя, якую вы можаце знайсці па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Вясельныя традыцыі ў Суле

12.09.2026 14:00 - 13.09.2026 18:00 парк гісторыі Сула (Стаўбцоўскі раён)

Імпрэза «Горад Максіма» ў Мінску (12+)

12.09.2026 (15:00 - 17:00) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Анлайн-спектакль «Чароўны тэатр Ларысы Геніюш»

13.09.2026 (15:00 - 17:00) ютуб-канал Асацыяцыі беларусаў Амерыкі

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ