Трэці фестываль беларускамоўнай адукацыі “Мова дзяцей”

18.05.2019 12:00 - 14:00 (пр-т Леніна, 10 (4 паверх), к. 409) Уваход вольны

Фестываль для дзяцей ад Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны і гуртка “Мова дзяцей” пройдзе ў Гомелі 18 траўня.

Запрашаюцца да ўдзелу дзеці ад 3 да 12 год разам з бацькамі. У праграме фестываля спевы, гульні, танцы, фотазона, народныя строі, аквагрым з беларускімі сімваламі, падарункі, дошкі Мантэсоры для самых маленькіх, розныя цікавосткі і сюрпрызы. 

Пачатак а 12.00, мерапрыемства будзе доўжыцца да 14.00 па адрасе пр-т Леніна, 10 (4 паверх), к. 409.
Удзел у мерапрыемстве бясплатны. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +375 29 908-91-62 (Алеся).

Заняткі “Мова дзяцей” распачаліся ў Гомелі у 2016 годзе, праведзена больш за 200 заняткаў, за гэты час праз гурток прайшлі больш за 150 навучэнцаў. Навучане вылучаецца незвычайнымі творчымі метадычнымі падыходамі, дзе дзеці ў групах розных узростаў у гульнявой форме вывучаюць беларускую мову.


Вам можа быць цікава

Выстава «Каб адчуваць» у Гродне

11.06.2026 16:00 - 19.07.2026 18:00 Новы Замак (Сенатарская зала) (вул. Замкавая, 20)

Дзіма Нарышкін у Познані

09.07.2026 (19:00 - 21:00) MY pod sceną (27 Grudnia 8/10)

Майстар-клас традыцыйных танцаў з гуртом «Жэмерва» пад Беластокам

10.07.2026 (17:00 - 19:00) вясковая святліца ў Кнаразах (Knorozy 51A)

Максім Знак у Празе

12.07.2026 (16:00 - 18:00) Kkafe Střelecký ostrov (Střelecký ostrov 336)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ