Памёр адзін з заснавальнікаў «Песняроў» Уладзіслаў Місевіч

Учора, 6 ліпеня 2026 года, на 82‑м годзе жыцця памёр вядомы беларускі музыка і адзін з заснавальнікаў легендарнага ансамбля «Песняры» Уладзіслаў Місевіч, піша «Наша Ніва».

Uladzislaŭ Misievič

«Катаўся на роліках, прыехаў дахаты, прыняў кантрасны душ, лёг у ложак і памёр», — расказалі яго сябры.

Місевіч актыўна вёў сацсеткі. Апошні яго допіс у фэйсбуку быў зроблены за дзень на смерці. Ён пераставіў песню «Ой, ляцелі гусі з броду» мулявінскіх «Песняроў».

Уладзіслаў Місевіч нарадзіўся 8 мая 1945 года ў Арэнбургу, дзе атрымаў першую музычную адукацыю і пачаў вайскова-аркестравую службу.

У другой палове 1960‑х гадоў падчас службы ў Мінску ён пазнаёміўся з Уладзімірам Мулявіным. У 1968 годзе яны разам увайшлі ў склад ансамбля «Лявоны», які ў 1970 годзе быў перайменаваны ў «Песняры».

Місевіч працаваў у калектыве як саксафаніст, флейтыст, бэк-вакаліст, кампазітар.

У 2020‑м Місевіч рассварыўся з калегамі па «Беларускіх Песнярах», якія падтрымалі рух за дэмакратычныя змены. Місевіч жа застаўся на баку лукашэнкаўцаў.