У беларускай гісторыі ёсць некалькі датаў, якія прэтэндуюць на асаблівае месца ў календары. Сярод іх 25 сакавіка 1918 года, 27 ліпеня 1990 года, 25 жніўня 1991 года, а таксама 3 ліпеня 1944 года — дата, якую пасля рэферэндуму 1996 года зрабілі афіцыйным Днём незалежнасці. Ці не блытаеце вы гэтыя даты? Праверце сябе і скажыце, калі лепш адзначаць такую ўрачыстасць?