Абвешчаны поўны спіс прэміі імя Алеся Адамовіча за 2025 год

Беларускі ПЭН абвясціў поўны спіс прэміі імя Алеся Адамовіча за 2025 год. Сёлета ў поўным спісе — 23 творы розных жанраў і формаў.

Прэмія адзначае чалавечую годнасць, свабоду думкі і творчасці, а таксама ўшаноўвае асобу пісьменніка, грамадскага дзеяча і аднаго з заснавальнікаў Беларускага ПЭНа Алеся Адамовіча.

Premija imia Aliesia Adamoviča

Штогод прэмія звяртае ўвагу на творчасць тых, хто асэнсоўвае рэчаіснасць, збірае сведчанні часу і задае вострыя пытанні. Сёлета ў поўным спісе — 23 творы розных жанраў і формаў.

Поўны спіс:

  • Зборнік «Беларускія галасы з Познані» — Павел Залескі (выдавецтва «Skaryna Press», 2025)
  • Рэпартаж «Васількі для Віктара Шведа» — Вольга Сямашка (Беларускае Радыё Рацыя, 2025)
  • Рэпартаж «Гавары па свояму, хутчэй будзе» — Вольга Сямашка і Юрка Ляшчынскі (Беларускае Радыё Рацыя, 2025)
  • Кніга «Гайд палітзняволення» — ананімная каманда (праект 361.1, 2025)
  • Зборнік «Голас пакалення свабоды» — Сяргей Сашук (выдавецтва «Полацкія лабірынты», 2025)
  • Кніга «Дзённік 2021–2022» — ананімная аўтарка (выдавецтва «Мяне няма», 2025)
  • Кніга апавяданняў «Дубовые яблочкі» — Вольга Касцюк (выдавецтва «Skaryna Press», 2025)
  • Відэа «ІВУЛІН раскапаў усё пра ВАСІЛЯ БЫКАВА: вярнуў Шагала, дапамагаў Алексіевіч, стаў ворагам Лукашэнкі» — Аляксандр Івулін (YouTube-канал «ЧестнОК», 2025)
  • Зборнік «Іду да вас, людзі» — укладальніца і рэдактарка Алена Казлова (выдавецтва «Пфляўмбаўм», 2025)
  • Артыкул ««Инцидент 228» и «белый террор» на Тайване: культура памяти и реабилитация жертв политических репрессий. Уроки для Беларуси» — Андрэй Архіпенка (навуковы альманах «Беларусы і свет», 2025)
  • Відэа «Как беларусы живут после тюрьмы: иллюзия свободы» — Аляксандр Івулін (YouTube-канал «ЧестнОК», 2025)
  • Рэпартаж «Мы не збіраемся пакідаць горад». Як Харкаў перастае быць рускамоўным — Янка Рэн (Еўрарадыё, 2025)
  • Рэпартаж «На радзіме Паэты (да 100-годдзя Віктара Шведа)» — Юрка Ляшчынскі (Беларускае Радыё Рацыя, 2025)
  • Зборнік «Няскоранае пакаленне. Галасы беларускай моладзі 2020-га» — укладальнікі Алена Карасцялёва, Віктар Шадурскі (выдавецтва «Skaryna Press», 2025)
  • Рэпартаж «Падляшскі трыпціх паўстання» — Вольга Сямашка (Беларускае Радыё Рацыя, 2025)
  • Рэпартаж «Памяць у Свіслачы» — Юрка Ляшчынскі, Якуб Сушчынскі (Беларускае Радыё Рацыя, 2025)
  • Артыкул «Парэзалі сукенку, кідалі пірожныя. Улады хочуць змагацца з булінгам, а настаўнікі яго не заўважаюць» — ананімная аўтарка (Hrodna.life, 2025)
  • Раман «Пентаквантар» — Арцём Шуканаў (выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2025)
  • Раман «Слон» — Саша Філіпенка (выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2025)
  • YouTube-канал інтэрв’ю «ТОК | TALK» — Наста Роўда (@TOK_talk, 2025)
  • Цыкл артыкулаў: «Чаму ў 2020 годзе дэмсілы не дараскалолі ўладаў? І што рабіць, каб гэта ўсё ж адбылося?»; «Пратэст без лідараў. Што страцілі беларусы праз затрыманне Ціханоўскага, Статкевіча і Севярынца?»; «Чаму ў 2020 годзе не ўзнік беларускі «Правы сектар»? Ці былі тыя, хто быў здольны даць адпор сілавікам?» — Макар Мыш (Белсат, 2025)
  • Раман «Эйфарыя» — Марыя Пархімчык (выдавецтва «Пфляўмбаўм», 2025)
  • Артыкул «Symbolic functions of the belarusian bagpipe («duda») in narratives of modern urban bagpipers» — Алена Ляшкевіч (часопіс «Etnologia Polona», 2025)

Premija imia Aliesia Adamoviča

Паводле правіл статута і рэгламенту, на прэмію намінаваліся не толькі кнігі, але і публіцыстычныя артыкулы, падкасты, радыйныя рэпартажы, медыяпраекты і відэацыклы. Мэты прэміі застаюцца нязменнымі — ушанаванне памяці Алеся Адамовіча і ўганараванне твораў, што адгукаюцца на самыя актуальныя і балючыя пытанні сучаснасці.

Лаўрэаты мінулага сезона:

  • За гуманістычнае асэнсаванне беларускага турэмнага досведу з перспектывы дзяцей рэпрэсаваных бацькоў прэмію імя Алеся Адамовіча атрымала Вольга Вялічка і кніга «Ад двух да пятнаццаці: Мая мама ў турме» (выдавецтва «Gutenberg Publisher»).
  • За смеласць і суперажыванне ва ўмовах дыскрымінацыі і гвалту ўганаравана частка кнігі «Цела таксама архіў» аўтарства Насты Манцэвіч (выдавецтва «Пфляўмбаўм»).
  • Апроч дзвюх прэмій, Рада Беларускага ПЭНа ўганаравала спецыяльнай адзнакай сайт www.spring96.org праваабарончага цэнтра «Вясна» за 25-гадовае паслядоўнае ўсебаковае асвятленне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Арганізатар прэміі — Беларускі ПЭН