Фестываль «Шлях» у Варшаве

04.11.2022 - 05.11.2022 10:00 - 18:00 Dom Spotkań z Historią (Karowa 20) Бясплатнае

4 і 5 лістапада, то бок у пятніцу і суботу, у Варшаве пройдзе фестываль «Шлях: сведчанне пра чалавека з Украіны, Беларусі, Польшчы і Літвы».



Дата: 4 і 5 лістапада

Час: з 10.00 да 18.00 (час мясцовы)

Месца: Dom Spotkań z Historią, Karowa 20, Варшава

Арганізатары запрашаюць паглядзець на прыклады сведчанняў чалавечай годнасці з Беларусі, Украіны, Польшчы, Літвы, пашукаць натхнення і шляхоў супольнага дзеяння ў цяперашнім стане.

У 2020 годзе ў большасці беларусаў узмацнілася патрэба ў самавызначэнні, у тым ліку ў сэнсе погляду на людзей і чалавецтва. Мы штодня сутыкаемся са зняволеннямі, катаваннямі і нават забойствамі за погляды, адрознымі ад дзяржаўнае ідэалогіі.

У 2022 годзе ва Украіне ідзе вайна і масавыя забойствы мірнага насельніцтва.

Як жыць і захаваць сябе як асобу і чалавечны падыход да іншых людзей. Як можна было ў мінулым дапамагчы нам цяпер. Усё гэта і будуць абмяркоўваць падчас фэста.

Уваход вольны, але ж трэба зарэгістравацца па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава Юліі Стратовіч CLOWNERY ў Варшаве

12.06.2026 19:00 - 12.07.2026 18:00 House of Storks (Mickiewicza 18B)

Задзвінскае Купалле ў Віцебску

06.07.2026 (19:00 - 22:00) (вул. Чайкоўскага, 3 і 5)

Фестываль абуджаных TUTAKA пад Беластокам

06.07.2026 (19:00 - 22:00) Паляна Барык каля вёскі Гарадок на Падляшшы

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ