Фолк-сустрэча «Дакраніся да вытокаў»

12.03.2014 19:00 - 22:00 «Арт Сядзіба» (зав. Інструментальны д.6, оф. 105) Бясплатнае

Грамадска-культурніцкі цэнтр «Арт Сядзіба» распачынае серыю асветніцкіх сустрэч «Дакраніся да вытокаў» у Мінску. Шэраг бясплатных тэматычных мерапрыемстваў пройдзе з 12 сакавіка па сярэдзіну красавіка.

Першая сустрэча пад назвай «Каляндарнае кола святаў» адбудзецца  12 сакавіка ў «Арт Сядзібе» а 19-ай гадзіне. Галоўным выступоўцам будзе даследчык традыцыйнай культуры Аляксей Глушко.

Падчас прэзентацыі можна будзе пазнаёміцца з шэрагам беларускіх святаў, даведацца аб жыцці традыцый у сучасным свеце і аб тым, як можна кожны з нас дакрануцца да сваіх вытокаў. Пасля пройдзе майстар-клас па вырабу птушак да «Гукання вясны». Напрыканцы сустрэчы наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з людзьмі, якія займаюцца народнымі спевамі. А мінскі гурт Re1ikt на ўласным прыкладзе прадэманструе, як можна даць традыцыйным беларускімі песням сучаснае гучанне.

 

 


Вам можа быць цікава

Выстава Лізаветы Пастушэнка «Лабірынты памяці» ў Мінску

24.04.2025 17:00 - 25.05.2025 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (пераходная галерэя галоўнага корпуса музея) (вул. Леніна, 20)

Выстава «Валерый Рубінчык: мастацтва кіно і жыцця» ў Мінску

28.04.2025 11:00 - 31.05.2025 18:00 Музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Кватэрнік Аляксандра Памідорава ў Гданьску

09.05.2025 (19:00 - 21:00) БКТ «Хатка» (Księdza Leona Miszewskiego 17 / 307 (4 паверх))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ