«Форэст Гамп» у беларускай агучцы ў кінатэатры «Масква»

22.09.2017 18:45 - 18:45 Кінатэатр "Масква" (пр-т Пераможцаў, 13) Бясплатнае

22-24 верасня праект «Беларускія ўікенды» пры падтрымцы velcom і «Атлант Тэлекам» прэзентуе знакаміты фільм «Форэст Гамп» у беларускай агучцы.

«Форэст Гамп» — добры, смешны і сумны фільм — самая паспяховая праца знакамітага рэжысёра Роберта Земекіса. Стужка атрымала 36 розных узнагарод, у тым ліку 6 статуэтак «Оскар». Гісторыя Форэста Гампа — гэта адначасова і гісторыя ўсяго амерыканскага грамадства другой паловы XX стагоддзя. У той жа час жыццё галоўнага героя, якое можна апісаць біблійнай фразай «будзьце як дзеці», адкрывае нам нечаканую праўду пра саміх сябе. Нядзіўна, што сам фільм і яго персанажы сталі легендарнымі — як і знакамітае «Бяжы, Форэст, бяжы!».

Дарэчы, у тым, што бег можа ператварыцца ў спосаб вырашэння актуальных праблем — не толькі жыццёвых, але і грамадскіх, — пераканаўча сведчыць прыклад буйнога сацыяльна значнага праекта – velcombegom. Перад прэм’ерным паказам начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom Вячаслаў Смірноў падзеліцца з аўдыторыяй цікавым вопытам рэалізацыі масштабнага сацыяльнага праекта.

Фільм «Форэст Гамп», агучаны на беларускую мову найлепшымі беларускімі акцёрамі, будзе прэзентаваны ў сталічным кінатэатры «Масква» 22-24 верасня.

Падрабязнасці на kinakong.by. Квіткі на сеансы можна набыць у касах кінатэатра і на bycard.by.


Вам можа быць цікава

Выстава «FONART FEST: футбол як мастацтва» ў Мінску (3+)

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

Сустрэча размоўнага клуба ва Уроцлаве

06.09.2026 (15:30 - 17:30) (паведамяць удзельнікам)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ