Форум НДА Берасцейшчыны

08.12.2018 10:00 - 18:30 Пасля рэгістрацыі Удзел вольны

8 снежня ў Берасці пройдзе Форум недзяржаўных арганізацый Берасцейшчыны, які збярэ прадстаўнікоў трэцяга сектару вобласці, а таксама ганаровых гасцей і партнёраў: журналістаў, фундатараў, бізнэсоўцаў і прадстаўнікоў мясцовых уладаў.

Мінулы Форум грамадскіх арганізацый Берасцейскай вобласці адбыўся ў 1998 годзе. З таго часу з’явіліся новыя арганізацыі і ініцыятывы, якія дапамагаюць вырашаць праблемы грамадства ў розных сферах жыцця. У прадстаўнікоў НДА Берасцейшчыны будзе магчымасць пазнаёміцца паміж сабой, наладзіць асабістыя кантакты, даведацца пра дзейнасць іншых арганізацый вобласці.

Падчас Форуму пройдзе абмеркаванне найбольш актуальных для берасцейскіх НДА пытанняў:

  • пошук фінансавання;
  • стасункі з органамі ўлады;
  • супраца са сродкамі масавай інфармацыі.

Экспертамі на Форуме выступяць прадстаўнікі конкурса сацыяльных праектаў “Social Weekend”, анлайн-часопіса “Имена”, школы маладых менеджэраў публічнага адміністравання “SYMPA”, праваабарончай арганізацыі “Human Costanta”, анлайн-выданняў “CityDog”, “Бинокль”, “Intex-press” і іншыя адмыслоўцы.

Удзельнікі Форуму будуць мець магчымасць:

– выказаць сваё меркаванне наконт найбольш вострых праблем, якія стаяць перад грамадзянскай супольнасцю рэгіёна і краіны;

– пазнаёмяцца з вынікамі апытання пра стан і патрэбы грамадзянскай супольнасці Берасцейшчыны.

Запланаваны шэраг карысных для актывістаў воркшопаў, відэапрэзентацыі, знаёмства з НДА ў фармаце Speed-dating, жывы Інстаграм і іншыя цікавосткі.

Спіс актыўнасцяў на Форуме пакуль адкрыты: арганізацыі, якія жадаюць правесці майстар-класы, прэзентацыі сваіх паслуг і прадуктаў, запрашаюцца да удзелу – звязацца з арганізатарамі і паведаміць пра сваю ідэю можна па тэл: 8029 801-01-47.

Падчас Форуму плануецца падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў конкурсаў “Праект года на Берасцейшчыне” і “Валанцёр года”.

Арганізатарам Форуму выступае Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” (Берасце) у партнёрстве з “Асамблеяй НДА” (Менск).

Праезд і харчаванне ўдзельнікаў забяспечваецца арганізатарамі.

Каб прыняць удзел у Форуме, неабходна запоўніць анкету-заяўку.

Анкета для удзельнікаў Форуму (прадстаўнікі НДА, валанцёрскіх ініцыятыў, актывісты):  https://goo.gl/nx3kgY

Анкета для гасцей Форуму (прадстаўнікі СМІ, бізнэса, фундацый, мясцовых улад, актывісты з іншых рэгіёнаў Беларусі): https://goo.gl/JAhr92

Дэдлайн падачы заявак на ўдзел – 30 лістапада.

Месца правядзення Форума будзе абвешчана удзельнікам і гасцям пасля рэгістрацыі.

Паводле арганізатараў

 


Вам можа быць цікава

Праграма фільмаў «У сне/наяве» ў Мінску

03.09.2025 19:30 - 27.09.2025 21:30 Прастора «Манахром» (вул. Кастрычніцкая, 16/3 (2 паверх))

Выстава «Мова формы» ў Гомелі

04.09.2025 16:00 - 26.10.2025 18:00 палац Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4)

«Ляпіс Трубяцкі» ў Познані

21.09.2025 (20:00 - 22:00) 2 progi (Al. Niepodległości 36)

Ідрак Мірзалізадэ ў Таліне

25.09.2025 (19:00 - 21:00) Uus Laine (Vana-Kalamaja 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ