Фота-сафары «Дзікае Палессе» ў Нацыянальным парку «Прыпяцкі»

28.05.2022 08:00 - 17:00 (Петрыкаўскі раён) 20 рублёў



28 траўня Нацыянальны парк «Прыпяцкі» запрашае на фота-сафары «Дзікае Палессе».



Дата: 28 траўня

Час: з 8.00 да 17.00 (старт і фініш у любы час у гэтым прамежку)

Месца: турыстычная база Дарашэвічы, Петрыкаўскі раён


Конкурс на найлепшы фотаздымак прыроды будзе праводзіцца 28 траўня. Вашая фотамадэль — гэта ўнікальная прырода Палесся: велічная Прыпяць, паплавы, поймавыя дубровы, шматлікія старыцы і азёры.

Увесь дзень трэба будзе паляваць за кадрамі кветак, павукоў, звяроў, жаб, матылькоў, птушак, жукоў і прыгожых краявідаў. Увечары абяцаюць вогнішча, прагляд фатаграфій удзельнікаў і фільмаў пра прыроду і Палессе.

Для ўдзелу патрэбны толькі фотаапарат ці мабільны тэлефон з камерай. У сафары дзве катэгорыі ўдзельнікаў, пяць намінацый, у кожнай — 10 прызавых месцаў. Прызавы фонд 3000 рублёў.

Пражыванне: намётавы гарадок (намёт і турыстычная экіпіроўка асабістыя), кемпінг ці камфартабельныя нумары (пражыванне і харчаванне ў кошт удзелу не ўваходзіць). На тэрыторыі намётавага гарадка ёсць вада, электрычнасць, душ, туалет.

Заезд: 27-28 траўня. Магчымы трансфер да турбазы Дарашэвічы з аграгарадка Ляскавічы.

Кошт удзелу — 15 рублёў з чалавека + 5 рублёў эказбор.

Для рэгістрацыі пішыце на e-mail: nptourism@npp.by.

Даведацца падрабязнасці можна па нумарах + 375 33 918 07 33 + 375 29 188 12 10




Вам можа быць цікава

Выстава шэдэўраў Парыжскай школы ў Мінску

26.06.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

«Свята хлеба» ў «Суле»

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 (вул. Цэнтральная, 14В/3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ