Фотакніжны клуб у Варшаве

10.06.2026 19:00 - 21:00 Duży Pokój (ul. Warecka 4/6 (уваход з ul. Kubusia Puchatka)) Бясплатнае


У сераду, 10 чэрвеня, ФШ1 запрашае на другую сустрэчу Фотакніжнага клуба.



 Гэта фармат пра знаёмствы, цёплыя жывыя сустрэчы і размовы аб фатаграфіі. 

Тэма — «Як чытаць фотакнігу?» Фотакніга гэта не каталог найлепшых фатаграфій аўтара. 

Падчас сустрэчы паспрабуюць паглядзець, як у ёй працуе паслядоўнасць выяваў, рытм, тэкст, дызайн і сам фармат кнігі. Паразважаюць, як фотакніга расказвае гісторыю, як змяняецца ўспрыманне фатаграфіі, калі мы бачым яе не на экране, а на старонках кнігі. 

Для прагляду прапануюць шэсць фотакніг: 

  • Вольга Завяржэнец «Aurora Borealis» 
  •  Кацярына Кузьмічова «Sorry for the lack of contact» 
  •  Вольга Бубіч «Больше, чем Я» 
  •  Яўген Атцецкі «Плошча Перамен» 
  •  Марыя Карнеенка «Rattus Sapiens» 
  •  Маша Святагор «Everybody dance!» 


Вас чакаюць гарбата, кава і фотакнігі. Размова будзе праходзіць пераважна на беларускай і рускай мовах, але клуб адкрыты і для людзей з іншых культур. Тут разумеюць польскую, украінскую і ангельскую. 

Вядучыя клуба — Яўген Атцецкi і Марыя Карнеенка. 


Уваход вольны, і можна заданаціць. Рэгіструйцеся па спасылцы. 



Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Этнафэст «Днёўка на Пятроўку» ў Воліне

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Centrum Słowian i Wikingów Wolin-Jomsborg-Vineta (Recław 37)

J:Mors у Сопаце

16.08.2026 (19:00 - 21:00) BOTO (ul. Bohaterów Monte Cassino 54B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ