Фотавыстава Андрэя Шкілёнка «Міміка Мінска» ў Мінску

25.03.2023 - 15.04.2023 18:00 - 21:00 кавярня «ÇAVA» (вул. Макаёнка, 3) Бясплатнае

У кавярні «ÇAVA» на Макаёнка адкрылася надоечы файная выстава вулічнай фатаграфіі Андрэя Шкілёнка «Міміка Мінска».



 Месца: кавярня «ÇAVA», вул. Макаёнка, 3, Мінск


«Праект „Міміка Мінска“ ўключае ў сябе серыю фатаграфій горада і гараджан. Я бачу Мінск шматаблічнай і рознагалосай, дзіўнай і ў той жа час абсалютна простай з’явай сучаснага свету. Аднастайнасць вуліц і двароў, дамоў і паркаў праймае дынамічныя лёсы мінакоў, што ўтварае баланс пад назвай — жыццё. Я не бачу горада без людзей і людзей па-за горадам», — кажа спадар Андрэй.

Прыходзьце ж паглядзець на жывы Мінск, а то здаецца, яго і няма ўжо. А ён ёсць!

Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава Антона Радзівонава «На хвалях жыцця» ў Гайнаўцы

20.08.2026 10:00 - 10.10.2026 17:00 Музей беларускай культуры (3 Maja 42)

Выстава «Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы» ў Мінску

21.08.2026 10:00 - 04.10.2026 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (пераходная галерэя) (К. Маркса, 24)

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ