Фотавыстава Іллі Савянкова «Шлях Нёмана» ў Гомелі

24.04.2025 - 22.05.2025 17:00 - 18:00 Музей гісторыі друку і фатаграфіі Гомельшчыны (вул. Камунараў, 7) 5 рублёў


У музеі гісторыі друку і фатаграфіі Гомельшчыны адкрылася фотавыстава Іллі Савянкова «Шлях Нёмана».




На выставе прадстаўлена 14 фотаздымкаў.

«Шлях Нёмана»
 — пошукі вытокаў Немана, угляданне ў шлях ракі, і праз гэта — спроба ўбачыць наш краявід па-свойму, адчуць сябе яго часткай, перадаць у вобразах прыгажосць беларускага пейзажа ў розныя поры года.

 Чаму яна кранае душу?

 Чаму менавіта гэта зямля наша, што аб’ядноўвае нас з ёю?

 Аб чым гаворыць, што распавядае нам Нёман?

Усе творы выкананы ў складанай мануальнай фатаграфічнай тэхніцы брамойль. Срэбны фатаграфічны адбітак, надрукаваны са стужкі з дапамогай фотапавелічальніка, пакрываецца мастацкімі алейнымі фарбамі. Далей на здымку вылучаюцца сюжэтна важныя дэталі і акцэнты з дапамогай розных інструментаў і прылад.


Выстава працуе па 22 траўня.



Вам можа быць цікава

Выстава «Музей — гэта мы!» у Мінску

01.04.2026 17:00 - 15.07.2026 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Творчая сустрэча з тоні лашдэн у Варшаве

23.05.2026 (17:00 - 19:00) Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ