Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску

31.05.2022 - 14.08.2022 17:00 - 21:00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр-т Незалежнасці, 116) Бясплатнае

31 траўня ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі адбудзецца адкрыццё выставы «Паэтыка фотаграфікі», прысвечанай 75-годдзю з дня нараджэння Віталя Бутырына ганаровага члена фотаклуба «Мінск», аднаго з самых адметных прадстаўнікоў літоўскай школы фатаграфіі.


Дата: 31 траўня

Час: 17.00

Месца: Нацыянальная бібліятэка Беларусі (3 паверх), пр-т Незалежнасці, 116, Мінск


У экспазіцыі — найзначнейшыя серыі здымкаў Віталя Бутырына з архіва фотаклуба «Мінск» і асобныя аўтарскія работы з асабістых калекцый мінскіх фатографаў. Большасць здымкаў выкананы ў жанры фантастычнай навелы аб таямнічым і невядомым.


У вытанчаных кампазіцыйных малюнках, лаканізме, манументальнасці, сюрэалістычнасці сюжэтаў, выразных візуальных метафарах, глыбокім падтэксце вобразаў — непераўзыдзеная самабытнасць творчасці Віталя Бутырына.


Уваход на вернісаж вольны, у іншы час — па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.


Выстава працуе па 14 жніўня.




Вам можа быць цікава

Саша Філіпенка ў Берліне

12.03.2026 (19:00 - 21:00) CABUWAZI, Tempelhof (Columbiadamm 84)

Беларускія кнігі на кніжным кірмашы ў Познані

13.03.2026 10:00 - 15.03.2026 19:00 кніжны кірмаш (Głogowska, 10)

Iva Sativa ў Гданьску

26.03.2026 (20:00 - 22:00) Czudner SPOT (Łąkowa 35)

Дзіма Нарышкін ва Уроцлаве

29.03.2026 (18:00 - 19:30) WędrówkiPub (Podwale 37/38)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ