Фрымаркет у Гомелі

24.07.2022 11:00 - 16:00 «Сожскі Хаб» (вул. Падгорная, 10г) ад 5 рублёў

24 ліпеня, у нядзелю, у «Сожскім Хабе» — фрымаркет. Прыносьце вопратку, якая больш вам не пасуе па стылі ці памеры, і ўзамен выбірайце тую, ад якой гараць вочы.


Дата: 24 ліпеня

Час: з 11.00 да 16.00 (час мясцовы)

Месца: «Сожскі Хаб», вул. Падгорная, 10г, Гомель 


Рэчы, якія застануцца пасля фрымаркета, пойдуць на дабрачыннасць, у першую чаргу ўкраінскім бежанцам.


Правілы простыя:

Рэчы, якія вы хочаце пакінуць, павінны быць чыстыя і дагледжаныя, у добрым стане;

Калі рэч не падышла, яе трэба акуратна пакласці туды, адкуль узялі;

Калі адну рэч хочуць забраць двое, спрэчка вырашаецца з дапамогай гульні «камень-нажніцы-папера» ці любой іншай хуткай і простай штукі (падкінуць манетку, напрыклад).


Што можна прынесці?

вопратку (у тым ліку дзіцячую), чыстую і ў добрым стане: з працуючымі маланкамі, з усімі гузікамі, без пацёртасцяў, дзірак і латак;

касметыку з дапушчальным тэрмінам прыдатнасці;

біжутэрыю;

прадметы дэкору;

кнігі з усімі старонкамі;

цацкі (любыя, акрамя мяккіх): драўляныя, пластыкавыя, пазлы і галаваломкі, настолкі;

міскі, ашыйнікі і рэчы для сабак;

пластыкавыя крышачкі ад бутэлек для праекта «Крышарыкі — новае жыццё ў абмен на крышачкі».


Бежанцы таксама просяць прыносіць:

канцылярскія школьныя тавары;

уборачны, садовы, кухонны інвентар (швабры, вёдры, матыкі, друшляк і г.д).


Не прымаюць рэчы асабістай гігіены (напрыклад, выкарыстаныя расчоскі) і споднюю бялізну.

Важнае правіла: любы чалавек можа прынесці любую колькасць рэчаў. Калі вы нічога не прынеслі, вы ўсё роўна можаце забраць тое, што вам спадабалася.


Уваход — 10 рублёў (а калі вы рэпостніце афішку фрымаркета і захаваеце яе ў актуальным, то 5 рублёў). ⠀






Вам можа быць цікава

Выстава Юліі Качур «Тое, што замкнёна ўнутры, цісне на рэбры цішыні» ў Мінску

08.07.2026 19:00 - 20.08.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

«Традыцыйныя танцы ў Траецкім» у Мінску

20.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Квэст «Таямніцы экспазіцый» у Мінску

23.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ