Фестываль аўтарскай песні “Віцебскі лістапад-2015”

24.10.2015 - 25.10.2015 19:00 - 18:00 КЗ "Віцебск" (пр-т Фрунзэ, 1) Бясплатнае

XXIX гарадскі фестываль-свята аўтарскай песні “Віцебскі лістапад-2015” зноў стане месцам сустрэчы аўтараў-выканаўцаў з Беларусі і замежжа. Ён адбудзецца ў цэнтры культуры “Віцебск” 24-25 кастрычніка.

24 кастрычніка 2015 года ў 19.00 у канцэртнай зале Віцебск адбудзецца канцэрт «МЕЛОДИИ ЛИСТОПАДА».

Выступы лаўрэатаў конкурсу адбудуцца на канцэрце «НОВЫЕ ИМЕНА», які пройдзе 25 кастрычніка ў 16.00 на сцэне Цэнтра культуры “Віцебск”.

Ужо пачалося праслухоўванне ўдзельнікаў конкурсу, якое праводзіцца па намінацыях: «аўтар», «выканаўца», «дуэт», «ансамбль». Кампетэнтнае журы вызначыць па адным пераможцу ў кожнай намінацыі.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 19 кастрычніка ўключна (узор, палажэнне аб фестывалі і ўмовы ўдзелу ў конкурсе можна знайсці на сайце www.gck.by, а пытанні накіраваць па адрасе: listopad@gck.by).

Даведкі па тэл. 36-40-65, 36-64-75, (029) 517-22-79.

 

Паводле news.vitebsk.cc


Вам можа быць цікава

Нямое кіно пад жывую музыку ў Мінску

29.04.2026 (19:00 - 21:00) кінатэатр «Цэнтральны» (пр-т Незалежнасці, 13)

Лонгплей у Сопаце

02.05.2026 (20:00 - 22:00) Marahub (Jacka Malczewskiego 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ