Фестываль для ўсёй сям’і “Чароўны Чэрвень” у “Вайцюшках”

14.06.2014 15:00 - 21:00 хутар "Вайцюшкі" (170 км ад Мінска) 100 000

На хутары Вайцюшкі пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” і Саюза беларускіх пісьменнікаў, а таксама спорт-клуба “Адрэналін” адбудзецца спартыўна-літаратурна-музычны фестываль “Чароўны Чэрвень”.

Дзея будзе складацца з трох частак:

Спартыўна-актыўная частка: конкурсы, перацягванне каната, кіданне бярвенняў і камняў на адлегласць, бадмінтон, батут, дзіцячая пляцоўка, гульні, забавы, збор лісічак, гульня “Волаты Нёмана”, паказальны выступ прадстаўнікоў клуба “Адрэналін”

Літаратурная частка: удзел бяруць Андрэй Хадановіч, Уладзімір Арлоў, Барыс Пятровіч, Анатоль Івашчанка, Севярын Квяткоўскі

Музычная частка: канцэрт Касі Камоцкай і гурта “Рэха”. Вядучы – Зміцер Вайцюшкевіч

 

Вячаслаў Астапенка – Майстар спорту па паўэрліфцінгу. Бронзавы прызёр чэмпіёна Еўропы па стронгмену. Пераможца і неаднаразовы прызёр РБ па стронгмену. Прызёр этапаў Кубка Свету па стронгмену.

 

Кошт удзелу ў фэсце 100 000 руб.

(Для асоб у нацыянальных строях будзе дзейнічаць 20% зніжка)
Дзеці да 12 год – бясплатна.

Мерапрыемства пройдзе ў сядзібе Вайцюшкі, Наваградскага раёна, у 170 км ад Мінска.

 

Пачатак а 15:00, 14 чэрвеня

 

Але вам радыя будуць ужо з вечара пятніцы 13 чэрвеня! А заставацца можна ажно да вечара нядзелі!

 

З нагоды начоўкі-знаходжання:
1. Абавязкова браць з сабой палатку, дыванок, спальнік
2. Прыяжджаем на ўласных машынах альбо аўтаспынам
Дадатковыя радасці (лазня) – за дадатковы кошт.

Каб трапіць у лазню, трэба загадзя запісацца – todar@tut.by

Кантактны нумар: +375(29)309-49-79, Зміцер

 

Facebook: www.facebook.com/todar.wajciushkewich

https://www.facebook.com/pages/Vajciushki/411233108980687

http://by.holiday.by/dom/estates/vajciushki

 

МАПЫ ДАЕЗДУ:

вайцюшківайцюшкі2


Вам можа быць цікава

Выстава «Сэрца старога горада» ў Віцебску

18.06.2025 16:00 - 07.07.2025 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Летні джаз у Нясвіжы

04.07.2025 20:00 - 05.07.2025 22:00 Нясвіжскі замак

Сямейны Фэст Маці Божай Будслаўскай у Лодзі

06.07.2025 (13:15 - 18:00) касцёл св. Ёзафа (Ul. Ogrodowa 22)

Свята да 100-годдзя паэмы «Сымон-музыка» ў Смольні

12.07.2025 (10:00 - 18:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ