Фестываль фарбаў “Холі” ў Каробчыцах

29.08.2015 12:00 - 23:00 Агратурыстычны комплекс «Гарадзенскi маёнтак «Каробчыцы » (Гродзенская вобл., в. Каробчыцы) Бясплатнае

У канцы лета гарадзенцы змогуць наведаць незвычайны фестываль фарбаў “Холі ColorFest”, які будзе праходзіць на тэрыторыі горна-лыжнага комплексу.

Імпрэзу плануюць наведаць самыя вядомыя дыджэі нашай краіны. А хэдлайнерам можа стаць самы паспяховы дыджэй апошніх год, наш зямляк Арстан.

Па словах арганізатараў, на музычны фестываль закупяць дзве тоны фарбаў.

Кошт аднаго 100-грамовага пакеціка, якога хопіць на 2-3 кідкі, будзе каштаваць ад 30 да 40 тысяч рублёў.

Фарба будзе лёгка змывацца як з скуры, так і з адзення, але на фестывалі не будуць устаноўлены душы. Таму ў гэты дзень у горадзе можна будзе ўбачыць дзясяткі гарадзенцаў, размалёваных у самыя розныя колеры.

Фестываль пачнецца ў 12.00 і працягнецца да 5-й гадзіны раніцы.
 

 

Твой стыль

 


Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ