Майстар-клас па спевах беларускіх калыханак у Варшаве

17.05.2025 - 18.05.2025 18:00 - 15:00 прастора «MIT» (Stalowa, 36) ад 100 злотых



Выходнымі, 17 і 18 траўня, у прасторы «MIT» ладзяць майстар-клас па спевах беларускіх калыханак.





Вядоўцы — Паліна Курановіч і Сяржук Доўгушаў.

Запрашаюцца матулі, татулі і тыя, хто рыхтуецца стаць бацькамі, на заняткі па спевах беларускіх калыханак.

Натуральны, прыродны, неапрацаваны гукавы лад калыханак не патрабуе спецыяльнай музычнай адукацыі — ім лёгка авалодае кожны.

Прысутнасць і гаючы голас матулі, знаёмыя вобразы, старажытная мелодыя, рытм, родная мова — простыя сродкі для стварэння гармоніі і шчаслівага дзяцінства.


Падчас майстар-класа вы:

  •  атрымаеце першапачатковыя навыкі пра гук, голас і дыханне;
  •  пазнаёміцеся з традыцыйнымі беларускімі калыханкамі, забаўлянкамі і з іх асаблівасцямі;
  •  навучыцеся спяваць калыханкі з розных куткоў Беларусі.


Кошт: адзін занятак — 100 злотых, абодва — 175 злотых. Рэгіструйцеся па спасылцы ўнізе. 





Вам можа быць цікава

Выстава Валерыя Счастнага ў Віцебску

16.04.2026 16:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава Валерыя Шчаснага «Вымярэнне» ў Віцебску

13.05.2026 10:00 - 28.06.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Куратарская экскурсія па музеі-дачы Васіля Быкава пад Мінскам

19.06.2026 (14:00 - 16:00) музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Акустычны гіг у Варшаве

19.06.2026 (18:00 - 21:00) Beer Station Praga (ul. Ząbkowska 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ