Фестываль “Прадмова” ў Гродна

16.03.2019 11:00 - 20:40 Цэнтр гарадскога жыцця (вул. Кірава, 3, другі паверх) Уваход вольны

«Прадмова» ляціць у Гародню: 16 сакавіка ў Цэнтры гарадскога жыцця высадзіцца кампанія менскіх творцаў: мастак Павел Татарнікаў і культуролаг Максім Жбанкоў, філосафы Вольга Шпарага і Валянцін Акудовіч, літаратары Уладзімір Арлоў, Ганна Янкута і Андрэй Хадановіч, гісторыкі Алесь Пашкевіч, Алесь Белы і Антон Рудак, а таксама паэткі і паэты Ганна Комар, Хрысціна Бандурына, Антон Саладоўнікаў, Іаанна Владыка, Таццяна Нядбай. Вядома ж, далучацца і гарадзенскія аўтары, а напрыканцы ўсіх ахіне сюррэальная музыка .K

Выдавецтвы “Галіяфы”, “Акадэмічная Кніга”, “Янушкевіч”, часопіс “Arche” і выдавец Раман Цымбераў разгарнуць на фэсце кніжны кірмаш, так што гэта добрая магчымасць набыць беларускія навінкі і бестсэлеры.

Чакаем усіх!

Ад дзіцячых чытанак да філасофскіх лекцый – сваю інтэлектуальную кнігу знойдзе кожны! Глядзіце праграму і абірайце, што вам па душы:

11:00 Дзіцячая праграма праекту ЗаЧтение (для дзяцей ад 4 да 7 гадоў): гучна чытаем любімыя кніжкі (“Дабранач, Караліна” Якаба Хайна, “Дыктарар” Ульфа Старка ды іншыя)

12:10 Прэзентацыя самай тытулаванай кнігі казак “Залатая шарсцінка, срэбная павуцінка” з удзелам мастака Паўла Татарнікава

12:30 “Прыватная гісторыя кнігі”: аўтарка “Ката Шпрота” Ганна Янкута пра таямніцы стварэння выданняў (+аўтограф-сесія)

13:10 “Супольнасці XXI стагоддзя”: лекцыя філосафкі Вольгі Шпарагі і прэзентацыя яе кнігі “Супольнасць пасля Халакосту” (+аўтограф-сесія)

14:00 “Белкульт і як з гэтым жыць”: інтэлектуальны стэнд-ап культуролага Максіма Жбанкова

14:40 “Філосаф думае Беларусь”: размова з Валянцінам Акудовічам

15:20 “Гісторыя – папулярная або “навуковая”?” – дыскусія гісторыкаў Алеся Краўцэвіча, Алеся Пашкевіча , Алеся Белага, Антона Рудака ды іншых.

16:50 Андрэй Кірэй: акустыка

17:20 “Танцы над горадам” з пісьменнікам Уладзімірам Арловым
16:40 – аўтограф-сесія Уладзіміра Арлова і Паўла Татарнікава

18:00 Андрэй Хадановіч з вершамі і перакладамі

18:40 Паэтычны мікрафон: Ганна Комар, Хрысціна Бандурына, Антон Саладоўнікаў, Даша Бялькевіч, Іаанна Владыка, Антон Рудак, Таццяна Нядбай ды іншыя.

20:00 Музычны сэт K – tochka K

20:40 Закрыццё фэста

Фестываль інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” адбываецца сёлета ў другі раз. У сакавіку імпрэзы праходзяць у Полацку, Гародні, Гомелі, Берасці, а з 4 па 7 красавіка фестываль адбудзецца ў менскім хабе Ок16. Праграма насычаная выступамі беларускіх і замежных пісьменнікаў ды інтэлектуалаў і мае мэтай паяднаць усіх удзельнікаў літаратурнага працэсу: выдаўцоў, крытыкаў, пісьменнікаў, перакладчыкаў, дызайнераў і, вядома ж, чытачоў, зацікаўленых у якаснай кнізе.

Паводле арганізатараў


Вам можа быць цікава

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Півоневы Фэст у Мінску

13.06.2026 12:00 - 26.06.2026 20:00 галерэя «Арцель» (Незалежнасці 58/1-6)

VARUŠNIAK Kupalle ў Варшаве

27.06.2026 15:00 - 28.06.2026 06:00 klub REJS (Piotra Bardowskiego 2A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ