• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Брэст

Фестываль сучаснага беларускага мастацтва “ДАХ-32”

Пачатак: 20.08 (12:00)
Канец: 20.08 (12:00)
Сядзіба роду Рэйтанаў
(Брэст, вёска Грушаўка, Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць)
Кошт: Уваход вольны
Google

Фестываль сучаснага мастацтва “ДАХ”, прысвечаны памяці знакамітага дзеяча Тадэвуша Рэйтана, пройдзе 20 жніўня.

Мерапрыемства адбудзецца на сядзібе роду Рэйтанаў у вёсцы Грушаўка Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. 8 жніўня адзначаецца гадавіна смерці Тадэвуша Рэйтана. Менавіта з гэтай нагоды пройдзе 32-гі па ліку Фестываль “ДАХ”.

У праграме імпрэзы лекцыі пра Тадэвуша Рэйтана і яго знакамітых сваякоў. Таксама пройдуць тэматычныя мастацкія выставы, сярод якіх “Род Рэйтанаў. Асобы падзеі” Алеся Родзіна і Змітра Юркевіча, “Рэтраспектыва твораў Уладзіміра Крукоўскага”, гульні і майстар-класы па лінагравюры, фехтаванню, кулінарыі.

У музычнай частцы фэсту адыграюць розныя выканаўцы, сярод якіх гурт Re1ikt, Віктар Сямашка і Кумпанія, Тодар Кашкурэвіч і іншыя. Поўная праграма ДАХ-32 знаходзіцца тут.

Уваход на фестываль вольны.

Тадэвуш Рэйтан быў дэпутатам Сойма Рэчы Паспалітай ад Новагародскага ваяводства ВКЛ. Належыў да ліцьвінскай галіны абшарнікаў прускага паходжання, асеўшых у ВКЛ у XVII ст. Ён і некалькі шляхцічаў спрабавалі ўсімі магчымымі сродкамі сарваць так званы “Вальны сойм”, на якім адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай. Менавіта яму належыць фраза: «Тапчыце мяне, не тапчыце дзяржаву!».

Адметна, што фестываль пройдзе на тэрыторыі сядзібы Рэйтанаў — помніка сядзібна-паркавай архітэктуры канца XVIII — пачатку XX ст. Па звестках, Тадэвуш Рэйтан пахаваны ў капліцы на тэрыторыі сядзібы.

Фестываль сучаснага мастацтва ДАХ праводзіўся з 2001 года ў Берліне, Мінску і іншых гарадах. У 2013 годзе у нетрах куратарскай группы фэста была створана Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип