• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Літаратура Мінск

Фестываль «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова (11-14 лютага)

Пачатак: 14.02 (12:00)
Канец: 14.02 (22:00)
Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30); Галерэя TUT.BY (пр-т Дзяржынскага, 57)
Google

11-14 лютага 2016 г. у Мінску пройдзе пяты, юбілейны Міжнародны паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова. 

14 лютага, нядзеля:

 

Літаратурны музей Петруся Броўкі, вул. К. Маркса, 30

12:00-13:30 – “Ранішнік у Броўкі” — вершы для дзяцей: Раіса Баравікова, Вера Бурлак і Кастусь, Леанід Дранько-Майсюк, Алег Мінкін, Серж Мінскевіч, Аксана Спрынчан, Усевалад Сцебурака, Андрэй Хадановіч.Мадэратар Анатоль Івашчанка.

Галерэя TUT.BY, пр-т Дзяржынскага, 57 (ст. м. “Міхалова”)

14:30-15:30 – Адкрытая лекцыя Ціхана Чарнякевіча “Чарнавікі Стральцова”.

15:30-16:20 – “Розныя рэчы”: прэзентацыя дэбютных кніг. “Пункт адліку”: Мікіта Найдзёнаў, Таня Светашова. Кнігі Георгія Барташа, Алеся Плоткі, Анхелы Эспіносы. Мадэратарка Віка Трэнас.

16:30-17:30 – літаратурны клуб GRAPHO/партал textura.by: Алесь Емяльянаў-Шыловіч, Вольга Злотнікава, Ліна Казакова, Стась Карпаў, Наста Кудасава, Андрэй Фаміцкі. Мадэратарка Наста Кудасава.

17:30-18:00 – Музыка: Арцём Сітнікаў

18:00-19:30 – “Турбацыя мас”: Мар’юс Бурокас (Літва), Сяргей Бірукоў (Расія/Германія), Аляксандр Ірванец (Украіна), Сэсілія Хансан (Швецыя), Дар’я Бялькевіч, Віктар Жыбуль, Віктар Лупасін, Тацяна Нядбай, Сяргей Прылуцкі,Таня Скарынкіна (Беларусь). Мадэратар Андрэй Хадановіч.

19:30-20:00 – “Музыка ў паветры”: Раман Абрамчук (спевы, гітара), Аляксандр Карабань (кантрабас), Антон Рудак (вершы).

20:00-22:00 – СЛЭМ. Зборная Беларусі – зборная Свету.

Пераможцы і ўдзельнікі паэтычнага батлу “Рухавік”.

Вядоўцы: Дар’я Бялькевіч і Андрэй Хадановіч.

 

Арганізатары — ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і Беларускі ПЭН-цэнтр.

Партнёры — Шведскі саюз пісьменнікаў, грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”, Польскі Інстытут у Мінску, Галерэя TUT.BY, Літаратурны музей Петруся Броўкі, Пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Пасольства Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Пасольства Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь, Літаратурны інфармацыйны цэнтр (Славацкая Рэспубліка).

У сёлетнім фестывалі возьмуць удзел паэты з Беларусі, Ізраіля, Іспаніі, Латвіі, Літвы, Новай Зеландыі, Польшчы, Расіі, Славакіі, Украіны, Швецыі.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Першая перамога беларусаў
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип