Выстава «Драўляныя карункі» ў Заслаўі

17.09.2026 - 01.11.2026 10:00 - 19:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4) Бясплатнае
У чацвер, 17 верасня, у музейным комплексе «Заслаўе» пачынае працу выстава калекцыі ліштваў Уладзіміра Цвіркі «Драўляныя карункі».

Гэта першая публічная дэманстрацыя калекцыі драўляных ліштваў, сабранай мастаком, дызайнерам, рэстаўратарам і падарожнікам Уладзімірам Цвіркам.

Ліштва — драўлянае аздабленне ваконнага ці дзвярнога праёму — была галоўным упрыгожаннем беларускай хаты, яе «тварам» і абярэгам. 

Майстры-разбяры працавалі з дрэвам так жа тонка, як ткаллі плелі карункі сваіх ручнікоў, — таму выстава і носіць назву «Драўляныя карункі».

Уладзімір Цвірка цягам многіх гадоў збіраў гэтыя ўзоры па ўсёй Беларусі, літаральна выратоўваючы іх з-пад бульдозераў і рэстаўруючы.

Не спяшайцеся падчас агляду падыдзіце бліжэй да кожнай ліштвы, разгледзьце ўзор і паспрабуйце прачытаць мову сімвалаў. 

Дапаўняюць экспазіцыю фотаздымкі, зробленыя самім аўтарам падчас падарожжаў па Беларусі.

Вернісаж адбудзецца ў суботу, 19 верасня ў 13.00.

Выстава працуе да 1 лістапада.


Вам можа быць цікава

Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі

26.09.2026 (12:00 - 16:00) музей-сядзіба Міцкевічаў «Завоссе»

NOCHY ў Варшаве

05.10.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ