Ганна Комар у Лондане

17.10.2025 19:15 - 21:15 The Pit (Barbican Centre, Silk Street) 15/40 фунтаў

У пятніцу, 17 кастрычніка, у Лондане ў межах фестываля “Мовы пад пагрозай” выступіць з новымі вершамі паэтка Ганна Комар.



Новыя вершы спадарыні Ганны прагучаць разам з творамі чатырох іншых паэтаў з розных кантынэнтаў. 

У паэтычнай праграме і дыскусіі паэты будуць разважаць над тым, што значыць “дом” у розных частках свету, як мова фармуе нашае стаўленне да месца, дзе мы жывём, і як паэзія становіцца формай актывізму ў абарону мовы. 

Квіткі коштам 15 фунтаў на адзін фестывальны дзень ці 40 фунтаў на тры дні фэста бярыце па спасылцы. Там жа знойдзеце і праграму цалкам.


Вам можа быць цікава

Выстава «Каб адчуваць» у Брэсце (12+)

25.07.2026 11:00 - 16.08.2026 19:00 выставачная зала Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра (вул. Савецкая, 54)

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

25.07.2026 11:00 - 16.08.2026 19:00 Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ