Газетны тэатр у Сопаце

17.02.2024 16:00 - 19:00 MARA HUB (Jacka Malczewskiego 21) Бясплатнае
 

У суботу, 17 лютага, у Сопаце ладзяць газетны тэатр.




Дата: 17 лютага

Час: з 16.00 да 19.00 (час мясцовы)

Месца: MARA HUB, Jacka Malczewskiego 21, Сопат


 Газетны тэатр — адзін з метадаў Тэатру Прыгнечаных, у якім пры дапамозе тэатральных тэхнік з розных бакоў абмяркоўваюцца навіны за апошні год, якія вы самі абіраеце. 

Фармат дапаможа асэнсоўваць сацыяльную рэчаіснасць і адрэфлексаваць з таго, што адбываецца навокал. 

Навіны як праваднік, тэлефонны дрот, дзе на адным канцы знаходзімся мы, напружана ўважлівыя слухачы, а на другім — свет у сваёй імклівасці, імгненнасці і насычанасці. 

Але што калі пазбавіць навіны сінхранічнай актуальнасці, калі надзяліць іх рэфлексіўнай запозненасцю? 

Што калі дазволіць сабе прэпараваць аднамомантнасць навінаў? 

Прапануюць такім спосабам падвесці вынікі мінулага года.


На мерапрыемстве вы: 

пазнаёміцеся бліжэй з Тэатрам Прыгнечаных і Газетным тэатрам 

даведаецеся пра розныя тэатральныя тэхнікі і рэалізуеце іх на практыцы 

падзеліцеся навінамі, якія хвалююць вас, і абмяркуеце іх

створыце ўласную пастаноўку


Папярэдні тэатральны досвед не патрабуецца. 


Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава Сашы Вялічка «Выклік на дыван» у Лодзі

19.06.2026 17:00 - 12.07.2026 18:00 Kamienica Hilarego Majewskiego (11 Włókiennicza Street)

Купалле пад Сіэтлам

19.06.2026 17:00 - 12.07.2026 18:00 Tolt-MacDonald Park & Campground (31020 NE 40th St)

Пленэр «Пад шум бяроз» на лецішчы Быкава ў Ждановічах

27.06.2026 (14:00 - 16:00) Музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Канцэрт хору «Канкордзія» ў Варшаве

27.06.2026 (19:15 - 21:00) Kościół Akademicki św. Anny (Krakowskie Przedmieście 68)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ