Гістарычны клуб да Дня Волі ў Тбілісі

23.03.2024 17:00 - 19:00 ------------ Бясплатнае
 

У суботу, 23 сакавіка, у Тбілісі — новая сустрэча беларускага гістарычнага клуба, прысвечаная 106-м угодкам абвяшчэння БНР.






Дата: 23 сакавіка

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: 500 м от плошчы Свабоды (адрас дашлюць зарэгістраваным), Тбілісі 


23 сакавіка 1918 года ў Менску пачынаюць збірацца людзі, якім быў неабыякавы лёс роднай старонкі. Менавіта яны праз два дні падпішуць Трэцюю ўстаўную грамату, абвясціўшы вольную і незалежную краіну.


Падчас сустрэчы вы: 

зазірнеце ў лёсы тых, чый подпіс стаіць пад дакументам беларускай дзяржаўнасці 

даведаецеся, якое значэнне мела Трэцяя устаўная грамата для жыцця і змагання гэтых беларусаў 

паразважаеце, чым натхняліся змагары пачатку ХХ стагоддзя. 


Таксама абяцаюць прэзентацыю праекта «Шляхамі БНР», які будзе ладзіць журналіст, гісторык і актывіст з Батумі Андрэй Мялешка. 


Вядоўца — спадар Раман, выкладчык гісторыі Беларусі. 



Уваход вольны, рэгіструйцеся па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Выстава «Два стагоддзі моды ў Мастацкім» у Мінску

07.03.2026 14:00 - 06.06.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Вечары Велікодных віншаванняў у Мінску

10.04.2026 19:30 - 29.05.2026 21:00 Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9)

Спектакль «Валізка» ў Кракаве

11.05.2026 (19:00 - 21:00) Małopolski Ogród Sztuki (ul. Rajska 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ