Гістарычны клуб у Тбілісі абмяркуе Грунвальдскую бітву

15.07.2023 19:00 - 21:00 ------------ Бясплатнае


У суботу, 15 ліпеня, у Тбілісі — новая сустрэча беларускага гістарычнага клуба. Тэма — ого-го! Грунвальдская бітва!




Дата: 15 ліпеня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: 500 м от плошчы Свабоды (адрас дашлюць зарэгістраваным), Тбілісі


Легендарная бітва паміж сіламі Тэўтонскага ордэна і аб’яднаным войскам ВКЛ і Польшчы 15 ліпеня 1410 года.

Лічыцца, што крыжацкае войска складала 27 тысяч байцоў, польска-ліцвінскае — 31 тысячу. Тэўтоны былі разбітыя ўшчэнт: уратавацца ўдалося крыху больш чым тысячы чалавек, рэшта загінула ці была ўзятая ў палон. Прыходзьце даведацца:

Прыходзьце даведацца:

Якую хітрасць прымянілі войскі харугвы Вітаўта, каб перамагчы крыжакоў.

Гаспадарчае значэнне Грунвальдскай бітвы для нашага краю.

 Ці была гэтая бітва апошняй паміж ВКЛ і крыжакамі, і пра што маўчаць беларускія падручнікі.

Вядоўца — спадар Раман , выкладчык гісторыі Беларусі.

Уваход вольны — рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Восеньскі баль ля Ратушы ў Віцебску

12.09.2026 (14:00 - 17:00) дворык Ратушы (вул. Леніна, 36)

Імпрэза «Мінск народных» у Мінску

12.09.2026 (17:00 - 19:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Варшаве

22.09.2026 (19:00 - 20:40) Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ