Гуканне вясны ў Кракаве

22.03.2025 12:00 - 20:00 Karczmа Kryspinów ад 40 злотых
 


У суботу, 22 сакавіка, беларусы Кракава гукаюць вясну! У хатцы на беразе возера Крыспінуў, што ў 15 км ад Кракава.




 Гукаць будуць талакой: няма выканаўцаў і гледачоў — удзельнічаюць УСЕ!


У праграме:

  • Архаічны абрад гукання вясны і спевы ў выкананні гуртоў «Лялея» і «Лэля»
  •  Варштат беларускіх народных танцаў
  •  Этна DJ sets
  •  Музычны джэм і open stage для усіх ахвотных


Што ўзяць з сабой: 

Вопратку, адпаведную надвор’ю (нават не думайце ехаць у кросах ці кедах — лепш бярыце цёплыя гумавікі ці горны абутак!) Дарэчы, дужа вітаецца фальклорны стыль і зменны абутак для танцаў на выпадак дажджу (тады танцаваць будуць на другім паверсе карчмы); 

Сядушкі, карыматы, пледзікі каб не халодна было сядзець на драўняных лавах; 

Посуд: кубак для глінтвейна ці гарбаты, лыжка, міска/талерка для плова. Дбаем пра экалогію і не карыстаемся аднаразовым посудам!

 Адну страву на агульны стол у вашым посудзе, які вы пасля забераце з сабой; 

Бутэльку/тэтрапак чырвонага сухога віна для глінтвейна, лімоны ці апельсіны; 

Нейкую рэч (невялічкую, не з пластыку), каб спаліць яе на вогнішчы, як непатрэбнае, з чым хочаце развітацца;

 Калі ёсць, бярыце свістулькі, дудкі, сапелкі — клікаць птушак.




Уваход не па квітках. Усе, хто хоча далучыцца да імпрэзы, могуць зрабіць невялікі ўнёсак на арэнду прасторы і прадукты для пачастунку па спасылцы.

 Пажаданы ўнёсак — ад 40 злотых.



Сёлета, здаецца, без рэгістрацыі! Данацьце і прыязджайце!





Вам можа быць цікава

„Калядны спеўны курс“ у Варшаве!

17.12.2025 (00:05 - 23:59) Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa 6A)

Чытацкі клуб у Мінску абмяркуе "Чазенію" Караткевіча

21.12.2025 (17:00 - 19:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Майстар-клас па вырабе агністага каня ў Гомелі (12+)

25.12.2025 (14:00 - 16:00) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Зімовы баль у Лошыцкай сядзібе ў Мінску

25.12.2025 (16:00 - 20:00) Лошыцкі маёнтак (Лошыцкі парк)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ