Гуканне вясны ў Полацку

04.04.2026 13:00 - 15:00 Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я (вул. Войкава, 1) 5 BYN
У суботу, 4 красавіка, у полацкім музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я гукаюць вясну.
Вытокі абраду сыходзяць у глыбіню паганскіх вераванняў, калі людзі адчувалі цесную сувязь з прыродай і верылі, што вясновыя песні, гульні і танцы здольныя «абудзіць» зямлю пасля доўгага зімовага сну.

Гэта свята — сімвал трыумфу святла над цемрай, надзея на ўрадлівасць, дастатак і шчасце ў доме.

У праграме — майстар-клас па вырабе папяровых птушак, майстар-клас па вяснавых спевах, вясёлыя гульні і танцы, падкідванне печыва ды гарачая гарбата на панадворку музея.

Уваход —дзеткам — 3 рублі, дарослым — 5 рублёў.



Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ