Спектакль "Мінскае мора" ў Варшаве (16+)

31.03.2026 19:00 - 20:20 Scena Przodownik (Olesińska 21) 100 злотых

31 сакавіка, у аўторак, каханенькія-родненькія Купалаўцы ладзяць у Варшаве прэм'еру спектакля "Мінскае мора".


Пасля смерці Капітана ягоныя сваякі збіраюцца на лецішчы, каб ушанаваць памяць памерлага. Сярод іх з'яўляецца і ягоны брат – афіцэр КДБ у адстаўцы.

Здавалася б, звычайная размова хутка выходзіць з-пад кантролю, выкрываючы балючыя таямніцы.

Зайздрасць, страх і прага помсты пераплятаюцца ў душнай атмасферы памінак.

Усё гэта гадамі збіралася ў тэчцы, поўнай даносаў – скрупулёзным архіве чалавечых слабасцяў.

У гэты дзень у магілу паклалі не толькі Капітана, але і ілюзію шчаслівай сямʼі.

П’еса натхнёная базай даносаў у КДБ, якую апублікавалі „Кіберпартызаны” ў 2024 годзе.

Аўтар п’есы - Ілля Пруднік

Рэжысёр - Войцех Урбаньскі

Аўтар музыкі і песень - Лявон Вольскі

Сцэнаграфія, касцюмы - Міла Гогенко

Дызайн - Алена Алешка

У ролях: Зоя Белахвосцік, Алег Гарбуз, Валянціна Гарцуева, Зміцер Есяневіч, Міхась Зуй.

Працягласць - 1 гадзіна 20 хвілін.

Спектакль ідзе на беларускай мове з польскімі субцітрамі. Субцітры бачныя з 5 па 8 рад.

Квіткі коштам ад 100 злотых бярыце па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава «Тройчы дзевяць» у Мінску

17.04.2026 18:00 - 17.05.2026 17:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Шпацыр па могілках Росы ў Вільні

01.05.2026 (12:00 - 14:00) ля ўваходнай брамы на могілкі Росы (Rasų g. 32)

Шпацыр «Каменная кветка Тызенгаўза» ў Гродне

07.05.2026 (17:15 - 19:15) навуковая бібліятэка імя Карскага (вул. Карбышава, 17)

Спектакль «Віця» ў Бруселі

10.05.2026 (12:30 - 14:30) Польскі праваслаўны прыход у Бруселі (Rue de la Floraison 35)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ